Рык Джэй Джордан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рык Джэй Джордан
Гэндрык Штэдлер
Rick j jordan.jpg
Рык Джэй Джордан
Дата нараджэньня 1 студзеня 1968 (50 гадоў)
Месца нараджэньня Гановэр, Ніжняя Саксонія, ФРН
Краіна Нямеччына
Прафэсіі кампазытар, музыка, гукарэжысэр, прадусар
Інструмэнты ударная ўстаноўка і фартэпіяна
Жанры Тэхна, транс
Псэўданімы Rick J. Jordan
Гурты Scooter, Raytchev & Jordan
http://www.scootertechno.com/

Рык Джэй Джордан (па-ангельску: Rick J. Jordan), сапраўднае імя Гэ́ндрык Штэ́длер (па-нямецку: Hendrik Stedler, нарадзіўся 1 студзеня 1968 году, Гановэр, ФРН) — нямецкі музыка, кампазытар, гукарэжысэр, прадусар, адзін з заснавальнікаў гурта Scooter і ягоны ўдзельнік на працягу 20 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гэндрык Штэдлер навучыўся граць на піяніна ва ўзросьце 5 гадоў. У 1987 годзе, разам з Эйч Пі Бакстэрам, заснаваў сынці-поп-гурт Celebrate the Nun, а ў 1993 годзе яны, разам зь Сёрэнам Бюлерам, засноўваюць Scooter, у якім Джордан быў адказным за гук і мэлёдыю. У канцы 2013 г. Джордан абвясьціў аб выхадзе са Scooter, зь якім у апошні раз выступіў на канцэрце ў Гамбургу 24 студзеня 2014 г.[1]

Зь сярэдзіны 2016 г. Джордан супрацоўнічае з баўгарскім кампазытарам і піяністам Аляксандрам Райчавым і прадусуе ягоныя творы ў стылі «Classical Crossover».

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыве ў Гамбургу, жанаты, мае дачку. Пітчаваны голас ягонай жонкі Нік можна пачуць у шэрагу кампазыцыяў Scooter, а сапраўдны голас — у кампазыцыі Jigga Jigga[2].

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]