Эйч Пі Бакстэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эйч Пі Бакстэр
Ганс Пэтэр Геэрдэс
Эйч Пі Бакстэр у 2013 г.
Дата нараджэньня 16 сакавіка 1964 (60 гадоў)
Месца нараджэньня Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Прафэсія сьпявак
Псэўданімы H.P. Baxxter
Жанры Тэхна
Вакал барытон
Інструмэнты голас[d]
Псэўданімы Dave from Sheffield, Screaming Lord, Ice
Гурты Scooter
Сайт scootertechno.com

Эйч Пі Ба́кстэр (па-ангельску: H.P. Baxxter), сапраўднае імя Ганс Пэтэр Геэрдэс (па-нямецку: Hans Peter Geerdes; нарадзіўся 16 сакавіка 1964 г., Леэр, Ніжняя Саксонія, ФРН) — нямецкі сьпявак, фронтмэн і адзін з заснавальнікаў гурта Scooter.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па сканчэньні ў 1985 годзе гімназіі ў родным Леэры вывучаў нядоўгі час права ў Гановэры, дзе ў 1987 г. разам з Рыкам Джорданам і ягонай сястрой Брыт Максімэ заснаваў гурт Celebrate the Nun[1]. У 1993 г. стаў адным з заснавальнікаў гурта Scooter. 15 сакавіка 2013 выйшла ягоная сольная песьня Who the Fuck Is H.P. Baxxter?. У 2015 г. зьняўся камэа ў адной з сэрыяў сэрыялу пра гамбурскіх паліцэйскіх Großstadtrevier. У 2016 і 2017 гадох быў сябрам журы шоў Нямеччына шукае супэрзорку.

Прыватнае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2006 да 2011 г. быў жанаты ў другі раз, з мадэльлю Зымонэ Мостэрт[2]. Мае калекцыю клясычных аўтамабіляў. Жыве ў раёне Дувэнштэт на поўначы Гамбургу[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Anne Klesse: H.P. Baxxter – der konservative Rebell. Berliner Morgenpost, 18. Dezember 2011. (ням.)
  2. ^ Scheidung! Scooter-Sänger H.P. ist wieder Single. promiflash.de, 24. Juni 2011 (ням.)
  3. ^ Hamburg, hier wohnen deine Promis. Hamburger Allgemeine Rundschau, März 2014 (ням.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]