Перайсьці да зьместу

Рыгор Кафанаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Рыго́р Ільі́ч Кафа́наў (20 сакавіка 1917, в. Суха-Салоціна, Іўнянскі раён Белгарадзкай вобласьці Расеі — 17 верасьня 1939, пад Паўлавічамі, Бярозаўскі раён Берасьцейскай вобласьці Беларусі) — савецкі вайсковец.

Нарадзіўся ў вёсцы Суха-Салоціна Іўнянскага раёну Белгарадзкай вобласьці.

З 1937 року — у Чырвонай арміі, служыў на заставе 17-га Цімкавіцкага Чырвонасьцяжнага пагранічнага атраду.

30 кастрычніка 1938 асабліва адзначыўся пры выяўленьні і зьнішчэньні двух узброеных дывэрсантаў з групоўкі Булак-Балаховіча, за што ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

17 верасьня 1939 року ў часе паходу на Заходнюю Беларусь паранены ля хутара Паўлавічы. Сканаў ад ранаў. Пахаваны ў мястэчку Цімкавічы Капыльскага раёну.

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

27 сакавіка 1940 року 5-й пагранічнай заставе 17-га Цімкавіцкага Чырвонасьцяжнага пагранічнага атраду войскаў НКУС (цяпер пагранзастава «Перароў» Берасьцейскай пагранічнай групы) нададзена імя Рыгора Кафанава[1].

Да вяртаньня гістарычнай назвы імя Рыгора Кафанава насіла вуліца Горка ў Пружанах, цяпер ягоным імем названая іншая вуліца ля Горкі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Памятная дата (рас.) Служба. Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь (23 сакавіка 2010). Праверана 13 красавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]