Перайсьці да зьместу

Рудакі (Польшча)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудакі
польск. Rudaki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Сакольскі
Гміна: Крынкі
Насельніцтва: 15 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-120
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°11′0″ пн. ш. 23°54′0″ у. д. / 53.18333° пн. ш. 23.9° у. д. / 53.18333; 23.9Каардынаты: 53°11′0″ пн. ш. 23°54′0″ у. д. / 53.18333° пн. ш. 23.9° у. д. / 53.18333; 23.9
Рудакі на мапе Польшчы
Рудакі
Рудакі
Рудакі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Рудакі (па-польску: Rudaki) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Вёска ўваходзіць у склад гміны Крынкі.

Вёска знаходзіцца ў Чорнай Русі і існавала ўжо ў 1558 годзе, як каралеўская маёмасьць у Гарадзенскім павеце Троцкага ваяводзтва ВКЛ[1]. На той час яна мела 11 валокаў (прыблізна 200 га) «палеглага грунту»[1] .

У 1560 годзе Рудакі «перададзены» паводле «ліста Я. К. М.» Астафею Валовічу да яго маёмасьці Бераставіца[1][2]..

У 1940—1945 гадах у складзе Крынкаўскага раёну Беластоцкай вобласьці БССР, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

16 жніўня 1945 году перададзены ў склад Польскай Народнай Рэспублікі[3].

У сувязі зь міграцыйным крызісам на граніцы з Беларусьсю, які адбыўся ў сярэдзіне 2021 году, у вёсцы і ваколіцах увялі надзвычайнае становішча[4]..

  1. ^ а б в Piscowaja Kniga Grodnenskoj Ekonomii tomy 1-2, t.1 — 1881, t.2 — 1882, Вільня
  2. ^ Ян Якубоўскі, Powiat grodzieński w XVI wieku w: Prace Komisji Atlasu historycznego Polski, z. III, Кракаў с. 99-109, 1935
  3. ^ Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  4. ^ Gdzie obowiązuje stan wyjątkowy? Oto lista miejscowości, Forsal.pl, 2021-09-02