Перайсьці да зьместу

Руген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Руген
Ругенскае ўзмор'е
Ругенскае ўзмор'е
Месца Балтыйскае мора
Плошча 926 км²
Найвышэйшы пункт 161 м
Краіна Нямеччына
Вобласьць Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія
Насельніцтва 74 000чалавек
Каардынаты 54° пн. ш. 13° у. д. / 54° пн. ш. 13° у. д. / 54; 13Каардынаты: 54° пн. ш. 13° у. д. / 54° пн. ш. 13° у. д. / 54; 13
Руген на мапе Нямеччыны
Руген
Руген
Руген

Руген (ням. Rügen, лац. Rugia, дол.-сорб. Rujany, Rjana, горн.-сорб. Rujany, польск. Rugia) — востраў у Балтыйскім моры, на ўсходзе ад Гідэнзэ. Найбуйнейшы востраў у межах Нямеччыны (агульная плошча 926 км ²). Уваходзіць у склад фэдэральнай зямлі Мэкленбург — Пярэдняя Памяранія. Насельніцтва складае прыкладна 74 тыс. чалавек.

Агульная форма вострава досыць мудрагелістая, берагі моцна парэзаныя, іх выгіны ўтвараюць мноства затокаў, бухт, паўастравоў і мысаў. Паўднёвае ўзьбярэжжа Ругену распасьціраецца ўздоўж берагоў Памяраніі. Шырыня вострава на поўдні дасягае 41 км, максымальная працягласьць з поўначы на ​​поўдзень — 52 км.

На паўвостраве Ясмунд (Jasmund, назва паходзіць ад германскага імя Ásmundr[1]) на паўночным усходзе Ругену разьмяшчаецца аднайменны нацыянальны парк плошчай ў 3000 гектараў, заснаваны ў 1990 годзе. Шырока вядомым сымбалем Ясмунда лічацца крэйдавыя скалы, у прыватнасьці, Каралеўскі трон (Königsstuhl — 118 мэтраў). Найвышэйшы пункт Ругену — Пікбэрг (Piekberg — 161 м).

З пачатку X стагодзьдзя ў некалькіх арабскіх краніцах паўтараўся сюжэт пра знаходжаньне Русі на нейкім востраве, яе напады на славянаў і гандаль рабамі з Баўгарыяй і Хазарыяй. Гішпанскі географ Ібрагім бэн-Якубі каля 966 паведамляў пра дзьве Русі, зь якіх адна мяжуе з Польшчай з усходу, а іншая на караблях нападае з захаду на прусаў. З другой X стагодзьдзя заходнія крыніцы часам называлі Русь «Ругіяй» або, наадварот, зьвязвалі яе з востравам Руген і прылеглымі славянскімі землямі на паўднёвым узьбярэжжы Балтыйскага мора[2].

Навукоўца з Ростаку Давід Хітрэй (David Chytraeus) у 1585 годзе адзначыў умураваны ў адзін з касьцёлаў вострава Ругену камень Сьвятавіта (Swantevit), якога «жыхары Ругену цяпер называюць Вітальдам»[a][3].

  1. ^ ням. «den die Rügener jetzt Witold nennen»
  1. ^ Eichler E. Onomastica Rugiana. Plädoyer für die Toponymie einer Insel // Namenwelten: Orts- und Personennamen in historischer Sicht. Bd. 44, 2004. S. 37.
  2. ^ Насевіч В. Русь // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 145.
  3. ^ Schmidt I. Götter, Mythen und Bräuche von der Insel Rügen. — Rostock, 1997. S. 71.