Робэрт Рэкард
Робэрт Рэкард | |
Robert Recorde | |
Дата нараджэньня | каля 1510[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Тэнбі, Ўэйлз |
Дата сьмерці | 1558[4][1][5][…] |
Месца сьмерці | Лёндан, Ангельшчына |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | матэматык, лекар, філёзаф |
Навуковая сфэра | фізыка, матэматыка, мэдыцына |
Месца працы | |
Робэрт Рэкард (па-ангельску: Robert Recorde, каля 1510, Тэнбі, Ўэйлз — 1558, Лёндан, Ангельшчына) — ўэйлскі лекар і матэматык. Вядомы, у прыватнасьці, тым, што ў 1557 годзе прапанаваў выкарыстоўваць у матэматыцы знак роўнасьці.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся каля 1510 годзе ў рэспэктабельнай ўэйлскай сям'і. У 1525 годзе быў адпраўлены на навучаньне ў Оксфардзкі ўнівэрсытэт, які скончыў у 1531 годзе. Заняўшыся мэдычнай дзейнасьцю, ў 1545 годзе адправіўся на навучаньне ў Кембрыдж. Пасьля заканчэньня вярнуўся ў Оксфард, дзе выкладаў матэматыку.
Празь некаторы час пераехаў у Лёндан, дзе быў кіраўніком Каралеўскага манэтнага двара Вялікабрытаніі. Рэкард таксама быў асабістым леварам Эдўарда VI і Марыі I.
Быў абгавораны сваім палітычным апанэнтам, асуджаны, арыштаваны за запазычанасьці й пасаджаны за краты «Кінгз бэнч» у акрузе Саўтўорк, дзе памёр у 1558 годзе.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод вядомых працаў навукоўца выдзяляюць наступныя[7]:
- «The Grounde of Artes, teachings the Worke and Practise, of Arithmeticke, both in whole numbers and fractions» (каля 1540) — першая выдадзеная ў Ангельшчыне кніга па альгебры.
- «The Pathway to Knowledge, containing the First Principles of Geometry … bothe for the use of Instrumentes Geometricall and Astronomicall, and also for Projection of Plattes» (Лёндан, 1551)
- «The Castle of Knowledge, containing the Explication of the Sphere both Celestiall and Materiall, etc.» (Лёндан, 1556)
- «The Whetstone of Witte, whiche is the seconde parte of Arithmeteke: containing the extraction of rootes; the cossike practise, with the rule of equation; and the workes of Surde Nombers» (Лёндан, 1557). Менавіта ў гэтай кнізе быў прапанаваны знак роўнасьці
- «The Urinal of Physic» (1548) — кніга па мэдыцыне, шматкроць перавыдавалася.
Меней вядомыя працы:
- «Cosmographiae isagoge»
- «De Arte faciendi Horologium»
- «De Usu Globorum et de Statu temporum»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ Robert Recorde // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ^ Robert Recorde // National Library of Portugal — 1796.
- ^ Berry A. A Short History of Astronomy (брыт. анг.) — London: John Murray, 1898.
- ^ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ Jourdain, Philip E. B. 1913, «The Nature Of Mathematics»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А.А.Гусак, Г.М.Гусак, А.А.Брычыкава "Даведнік па вышэйшай матэматыцы", Мн., "ТетраСистемс", 2007, С.550
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Робэрт Рэкард (анг.) матэматыкі Ўэйлза Архіўная копія
- 100 герояў Ўэйлза — Робэрт Рэкард (анг.)
- Гісторыя выкарыстаньня тэрмінаў і сымбаляў у матэматыцы. Калекцыя цытатаў Рэкарда. (анг.)
- Робэрт Рэкард у матэматычным і філязофскім слоўніку Чарлза Гатана. (анг.)
- Жыцьцё й працы Робэрта Рэкарда (анг.)
- Robert Recorde invents the equals sign (анг.)
- Гісторыя ўзьнікненьня знака роўнасьці (ням.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |