Рамуцішкі (Уцянскі павет)
Рамуцішкі лац. Ramuciški | |
лет. Ramutiškė | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Ігналінскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°15′36″ пн. ш. 26°11′28″ у. д. / 55.26° пн. ш. 26.19111° у. д.Каардынаты: 55°15′36″ пн. ш. 26°11′28″ у. д. / 55.26° пн. ш. 26.19111° у. д. |
Рамуцішкі |
Рамуцішкі (лет. Ramutiškė) — вёска ў Летуве, каля возера Талы. Уваходзяць у склад Ігналінскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рамут (Ramut) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramut (Ramot)[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1864 — 2 рэвіскія душы[6]
- 1905 год — 3 чалавекі ў засьценку Рамуцішках, 6 чалавек у фальварку Рамуцішках[7]
- 1931 год — 9 чалавек[8]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1127, 1235.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 738.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 270.
- ^ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 1. — Warszawa, 1938. S. 45.