Разьвітыя краіны
Разьвітыя краіны (па-ангельску: developed countries) — краіны, якія характарызуюцца высокім узроўнем жыцьця насельніцтва. Разьвітыя краіны маюць, як правіла, вялікі запас вырабленага капіталу й насельніцтва, якое з большага занята высокаспэцыялізаванымі відамі дзейнасьці. У гэтай групе краінаў пражывае каля 15% насельніцтва сьвету. Разьвітыя краіны завуць таксама індустрыяльнымі краінамі або індустрыяльна разьвітымі[1].
Сьпіс разьвітых краін
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У якасьці эканамічна разьвітых краінаў Міжнародны валютны фонд вылучае наступныя дзяржавы[2]: Аўстралія, Аўстрыя, Бэльгія,Канада, Кіпр, Чэхія, Данія, Фінляндыя, Францыя, Нямеччына, Ісьляндыя, Ірляндыя, Ізраіль, Італія, Японія, Паўднёвая Карэя, Люксэмбург, Мальта, Нідэрлянды, Новая Зэляндыя, Нарвэгія, Партугалія, Сынгапур, Славаччына, Славенія, Гішпанія, Швэцыя, Швайцарыя, Вялікабрытанія, ЗША.
У больш поўную групу разьвітых краінаў уключаюцца таксама Андора, Бэрмудзкія астравы, Фарэрскія астравы, Ватыкан, Ганконг, Тайвань, Ліхтэнштайн, Манака, Сан-Марына.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |