Перайсьці да зьместу

Ровень жыцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Узровень жыцьця»)

Ро́вень жыцьця́ — характарыстыка эканамічнага дабрабыту насельніцтва, што вымяраецца як рэальны даход на душу насельніцтва ды колькасьць насельніцтва за мяжою беднасьці.

Чыньнікамі, якія вызначаюць ровень жыцьця, зьяўляюцца ў найбольшай ступені сукупны ўнутраны прадукт, рэальны даход на душу насельніцтва, колькасьць насельніцтва і дэмаґрафічныя характарыстыкі, разьвіцьцё інфраструктуры, рост беднасьці і няроўнасьць даходаў. Іншыя паказчыкі — доступ да якаснай адукацыі, аховы здароўя й сацыяльных выплат. Ровень жыцьця таксама можна праілюстраваць на прыкладах спажываньня пэўных тавараў (напрыклад, колькасьць халадзільнікаў на 1000 чалавек) альбо такіх паказчыкаў здароўя, як чаканая працягласьць жыцьця.

Ідэі роўню жыцьця можна супрацьпаставіць ідэю якасьці жыцьця, якая ўлічвае ня толькі матэрыяльныя ўмовы атрыманьня досьведу, але й іншыя — субʼектыўныя — фактары жыцьця чалавека — такія як вольны час, бясьпека, культура і забавы, сацыяльнае жыцьцё, псыхічнае здароўе, навакольнае асяродзьдзе. Больш складаныя дасьледаваньні дабрабыту таксама прыводзяць да больш палітызаваных і таму супярэчлівых ацэнак. Нават калі параўноўваць дзьве краіны з аднолькавым роўнем жыцьця, можа быць, што фактары якасьці жыцьця робяць адну зь дзьвюх краін больш прывабнай для чалавека або групы людзей.