Радзім (імя)
Выгляд
Радзі́м — славянскае мужчынскае імя.
Вытворныя формы: Радзя, Радзімэк, Дзіма, Радэк. Зьмяншальныя формы: Радзік, Радэк, Радзімэк, Радзя, Радан, Радзімка, Радзімірэк, Мірэк.
Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуюць некалькі вэрсіяў паходжаньня і значэньня імя Радзім.
- Скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер (ра́дзіць + мір = «змагацца за мір», «дзеля міру»; альбо радзі + мер = «змагацца за веліч», «дзеля велічы»).
- Проста ад слова рад — «радавацца», «цешыцца». Цікава, што ў лацінскай мове ёсьць падобнае па значэньні імя Гаўдэнцый (ад лац. gaudentius — «чалавек зь вясёлым норавам»).
- Балцкае паходжаньне. Згодна з гэтай вэрсіяй, блізкае па гучаньні летувіскае слова radimis («знаходка») карэлюе з Іванам Найдзёнам — героем казкі, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні, гэта значыць на карэнных землях радзімічаў. Прыхільнікі гэтае вэрсіі лічаць Івана Найдзёна правобразам першапродка радзімічаў Радзіма.
Мяніны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чэскія Радзімы сьвяткуюць свае мяніны 25 жніўня, славакі — 14 студзеня, палякі — 12 лютага.
Славутыя асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У «Аповесьці мінулых гадоў» узгадваецца князь Радзім — першапродак славянскага племяннога зьвязу радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль ён прыйшоў са сваім родам і асеў на рацэ Сож.
- Радзім Гарэцкі: акадэмік, геоляг, чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына», пляменьнік беларускага пісьменьніка Максіма Гарэцкага.
- Радзім Гаўдэнцый (блаславёны Радзім) — арцыбіскуп гнезьненскі, першы польскі арцыбіскуп.
Геаграфічныя назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Населеныя пункты Польшчы: Радзім (па-польску: Radzim), Радзімавічы (па-польску: Radzimowice), Радзімуў (па-польску: Radzimów), Радзымін (па-польску: Radzymin).
- Населеныя пункты Чэхіі: Радзім (па-чэску: Radim), Радзімавічы (па-чэску: Radimovice), Радзімеж (па-чэску: Radiměř).
- У Славаччыне: вёска і муніцыпалітэт Радзімаў (па-славацку: Radimov), а таксама гара Радзім (па-славацку: Radzim)
- Населеныя пункты Румыніі: Радзімна (па-сэрбску: Radimna)
- Населеныя пункты Босьніі і Герцаговіны: Радзімля (па-басьнійску: Radimlja)
- Населеныя пункты Альбаніі: Радзімішт (па-альбанску: Radimisht)
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Renessaince (7 чэрвеня 2010) Радзім. Значэньне, знакамітыя асобы Праверана 21 чэрвеня 2010 г.