Радзім
Выгляд
Радзі́м — паводле «Аповесьці мінулых гадоў», легендарны родапачынальнік (князь), першапродак славянскага племя (племяннога зьвязу) радзімічаў. Разам са сваім братам Вяткам жыў «на ляхах». Адтуль яны прыйшлі са сваімі родамі й аселі: першы пасяліўся на рацэ Сож, другі — на рацэ Ака. Ад іх пайшлі радзімічы й вяцічы. На думку некаторых дасьледчыкаў, імя Радзім — скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер. Дасьледнік А. Папоў лічыў, што назоў «радзімічы» належаў першапачаткова дынастычнаму роду, а потым пашырыўся на племянныя групы й землі, якія яны займалі.
Іншыя значэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Радзім Гарэцкі (нарадзіўся 1928) — беларускі навуковец і грамадзкі дзяяч.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8