Радзейкішкі (Уцянскі павет)
| Радзейкішкі лац. Radziejkiški лет. Radeikiškis | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Уцянскі |
| Раён | Ігналінскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°29′27,60″ пн. ш. 26°10′40,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Радзейкішкі на мапе Летувы Радзейкішкі | |
Радзейкішкі (лет. Radeikiškis) — вёска ў Летуве, каля возера Сунгардаў. Уваходзяць у склад Казачынскага староства Ігналінскага раёну Ўцянскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, імя Радзейка адпавядае старажытнаму германскаму імю Radacho (пазьнейшаму Radecke)[1].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[2], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[3]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[4].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 6 чалавек[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 162.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 249.