Перайсьці да зьместу

Пераганцаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Піраганцаўскі сельсавет»)
Пераганцаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Пераганцы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва
  • 2057 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Перага́нцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Пераганцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Піраганцаўскі сельсавет у складзе Вярэніцкага раёну Баранавіцкай вобласьці БССР. Цэнтар — вёска Піраганцы. З 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай вобласьці.

16 ліпеня 1954 году да сельсавету далучана тэрыторыя скасаванага Вінцукоўскага сельсавету[1].

11 студзеня 1966 году ў склад сельсавету з Вярэнаўскага пассавету перададзена вёска Рамашканцы[2].

11 лютага 1972 году ў склад сельсавету з Тракельскага сельсавету перададзены населеныя пункты Вайцяшуны, Малыя Германішкі, Маркаўшчына і Поліпніца[3].

18 кастрычніка 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Агароднікі, Баяры, Вараноўка, Германішкі, Гута, Дайноўка, Клеткенікі, Лазарышкі, Мілавідная, Навасяды, Пажыжма, Стасіно, хутары Адамова, Борці, Воранава, Гартынкова, Жамойцішкі, Навапольле, Сьцілгуны — ліквідаванага Вярэнаўскага сельсавету[4].

Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году (32 населеныя пункты) — 1124 чалавекі[5], зь іх 83,6 % — палякі, 13,3 % — беларусы, 1,4 % — расейцы, 1,0 % — літоўцы[6].

  1. ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ^ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 студзеня 1966 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1966, № 9 (1129).
  3. ^ Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  4. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Вороновского района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 258(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. ^ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года