Перайсьці да зьместу

Пётар Мурзёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пётра Мурзёнак»)
Пётар Мурзёнак
Пётар Пятровіч Мурзёнак
Род дзейнасьці фізыёляг, паэт, грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 8 траўня 1951
Месца нараджэньня Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР
Месца вучобы
Занятак фізыёляг, паэт, грамадзкі дзяяч, імуноляг, публіцыст
Навуковая сфэра імуналёгія[1][2], паэзія[2] і публіцыстыка[2]
Месца працы
Сябра ў Згуртаваньне беларусаў Канады
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Пётар Пятро́віч Мурзёнак (нар. 8 траўня 1951, вёска Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, паэт, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Доктар мэдычных навук (1991).

Скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсарам і загадчыкам катэдры ў Экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава. Мае 157 навуковых публікацый. З 1998 году жыве і працуе ў Канадзе. У 20012005 гадах быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК).

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].