Пётар Мурзёнак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пётар Мурзёнак
Пётар Пятровіч Мурзёнак
Род дзейнасьці фізыёляг, паэт, грамадзкі дзеяч
Дата нараджэньня 8 траўня 1951
Месца нараджэньня Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР
Месца вучобы
Занятак фізыёляг, паэт, грамадзкі дзяяч
Навуковая сфэра імуналёгія[1]
Узнагароды
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Пётар Пятро́віч Мурзёнак (нар. 8 траўня 1951, вёска Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, паэт, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Доктар мэдычных навук (1991).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсарам і загадчыкам катэдры ў Экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава. Мае 157 навуковых публікацый. З 1998 году жыве і працуе ў Канадзе. У 20012005 гадах быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]