Пётар Мурзёнак
Выгляд
(Перанакіравана з «Пётар Пятровіч Мурзёнак»)
Пётар Мурзёнак | |
| Пётар Пятровіч Мурзёнак | |
| Род дзейнасьці | фізыёляг, паэт, грамадзкі дзеяч |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 8 траўня 1951 |
| Месца нараджэньня | Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізыёляг, паэт, грамадзкі дзяяч, імуноляг, публіцыст |
| Навуковая сфэра | імуналёгія[1][2], паэзія[2] і публіцыстыка[2] |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Згуртаваньне беларусаў Канады |
| Узнагароды | |
Пётар Пятро́віч Мурзёнак (нар. 8 траўня 1951, вёска Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, паэт, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Доктар мэдычных навук (1991).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсарам і загадчыкам катэдры ў Экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава. Мае 157 навуковых публікацый. З 1998 году жыве і працуе ў Канадзе. У 2001—2005 гадах быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Узнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].
