Пётар Казанцаў
Пётар Казанцаў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 красавіка 1998[1] (26 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2017—2019 | Менск | 5 (0) |
2018 | → Белшына | 7 (0) |
2019—2020 | Смаргонь | 33 (3) |
2021 | Ліда | 27 (1) |
2022—2023 | Маладэчна-2018 | 39 (1) |
2024 | Юні Ікс Лабс[d] | |
Зборныя | ||
2016—2017 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2018 | Беларусь (да 21) | 2 (0) |
Пётар Казанцаў (нар. 22 красавіка 1998 году) — беларускі футбаліст, абаронца клюбу «Маладэчна-2018».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск», у 2015 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль, а зь лета наступнага году замацаваўся ў ягоным складзе. У верасьні 2017 году пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды, дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 24 верасьня 2017 году ў хатнім матчы супраць «Віцебска» (0:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. Да канца сэзону 2017 году згуляў яшчэ ў трох матчах, выходзячы на замену.
У пачатку 2018 году не гуляў праз траўмы, вярнуўся на поле ў чэрвені, пасьля чаго гуляў пераважна за дубль. У жніўні 2018 году далучыўся да бабруйскай «Белшыну»[2]. У студзені 2019 году зноў пачаў трэнавацца з сталічным клюбам[3] і пачаў у ягоным складзе сэзон 2019 году, аднак выступаў толькі за дубль. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Смаргоні», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У сакавіку 2020 году падпісаў новае пагадненьне з смаргонскім клюбам[4].
У пачатку 2021 году трэнаваўся зь «Менскам», а ў сакавіку перайшоў у «Ліду», дзе замацаваўся ў пачатковым складзе. З пачатку 2022 году стаў трэнавацца з «Маладэчнам-2018» і ў красавіку афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[5]. У маладэчанскай камандзе таксама стаў гульцом першай адзінаццатцы. У пачатку 2023 году праходзіў прагляд у «Іслачы», а пазьней вярнуўся ў Маладэчна і ў сакавіку падоўжыў кантракт з клюбам[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сакавіку 2015 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел у элітным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У 2016—2017 гадах гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У 2017 годзе пачаў прыцягвацца да зборнай Беларусі (да 21 году), аднак у афіцыйных матчах не зьяўляўся на полі. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2018 году, выйшаўшы ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Харватыі (1:3). 16 лістапада таго ж году ў наступным таварыскім матчы супраць харватаў выйшаў ужо ў пачатковым складзе, але пазьней у зборную больш не прыцягваўся.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Менск | 2017 | Найвышэйшая ліга | 4 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 | |
Белшына | Першая ліга | 7 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Petr Kazantsev // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Казанцев стал игроком "Белшины" (рас.)
- ^ «Минск» приступил к тренировкам Архівавана 24 студзеня 2019. (рас.)
- ^ ФК “СМОРГОНЬ” ВЫИГРАЛ У “МИНСКА” Архівавана 14 сакавіка 2020. (рас.)
- ^ От "Сморгони" и "Волны" до "Осиповичей" и "Молодечно". Заявки команд первой лиги
- ^ С "Молодечно-2018" продлили контракты четыре игрока (рас.) Праверана 2023-03-15 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)