Макрэц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макрэц
трансьліт. Makrec
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Наваградзкі
Сельсавет: Пятрэвіцкі
Насельніцтва: 56 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1597
Паштовы індэкс: 231412
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°39′50″ пн. ш. 25°40′45″ у. д. / 53.66389° пн. ш. 25.67917° у. д. / 53.66389; 25.67917Каардынаты: 53°39′50″ пн. ш. 25°40′45″ у. д. / 53.66389° пн. ш. 25.67917° у. д. / 53.66389; 25.67917
Макрэц на мапе Беларусі ±
Макрэц
Макрэц
Макрэц
Макрэц
Макрэц
Макрэц

Макрэ́ц[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, уваходзіць у склад Пятрэвіцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1561 годзе — сядзібны маёнтак Уселюб[2]. У 1567 годзе — маёнтак Наваградзкага павету, уласнасьць В. П. Вярыгі, які выстаўляў у войска аднаго каня[3]. У 1777 годзе — вёска маёнтку Ўселюб Уселюбскай парафіі, 20 дымоў. У 1798 годзе вёска Ўселюбскай Уніяцкай парафіі Наваградзкага дэканату, 16 дамоў. У 1870 годзе — ва Ўселюбскай воласьці, праваслаўны прыход, 45 рэвіскіх душ сялянаў-уласьнікаў. У Макрэцкай сельскай грамадзе: 20 паселішчаў, 497 рэвіскіх душ. У 1897 годзе — вёска, 23 двары, 164 жыхары (84 мужчыны, 80 жанчын), збожжазапасны магазін. У 1909 годзе — вёска, 13 двароў, 178 жыхароў. У 1921 годзе — вёска Ўселюбскай гміны, 28 жылых будынкаў, 139 жыхароў (64 мужчыны, 75 жанчын). 1982 — вёска Пятрэвіцкага сельскага савету, у калгасе імя У. У. Маякоўскага. У 1995 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 55 двароў, 127 жыхароў, магазін. У 2007 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 55 двароў, 44 жыхары, магазін. У 2008 годзе — вёска Пятрэвіцкага сельсавету, у калгасе імя Маякоўскага, 47 дамоў, зь іх: жылыя — 32, пустыя — 17, жыхароў — 62, магазін.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 56 чалавек
  • 2008 год — 62 чалавекі
  • 1999 год — 98 чалавек

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 302
  2. ^ Нацыянальны архіў Беларусі, Фонд 1774, Аркуш 279—284, адварот
  3. ^ Русская историческая библиотека, СПб, 1903 г., т.33 стр. 821
  4. ^ Халакост на Наваградчыне