Перайсьці да зьместу

Пяскова-Скала

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
замак
Пяскова-Скала
польск. Pieskowa Skała
Краіна Польшча
Месцазнаходжаньне Малапольскае ваяводзтва
Каардынаты 50°14′39″ пн. ш. 19°46′48″ у. д. / 50.24417° пн. ш. 19.78° у. д. / 50.24417; 19.78Каардынаты: 50°14′39″ пн. ш. 19°46′48″ у. д. / 50.24417° пн. ш. 19.78° у. д. / 50.24417; 19.78
Архітэктурны стыль рэнэсанс
Дата заснаваньня XIV стагодзьдзе
Статус аб’ект у Культурным рэгістры спадчыны Польшчы[d]
Пяскова-Скала на мапе Польшчы
Пяскова-Скала
Пяскова-Скала
Пяскова-Скала
Пяскова-Скала на Вікісховішчы

Пяско́ва-Ска́ла (па-польску: Pieskowa Skała, па-нямецку: Peskenstein) — замак у Польшчы. Знаходзіцца за 25 км на паўночны захад ад Кракава ў Малапольскім ваяводзтве на тэрыторыі Айцаўскага нацыянальнага парку ў адміністрацыйных межах вёскі Сулашова. Ахоўны помнік Малапольскага ваяводзтва.

Назва паходзіць ад вапняковай скалы ў раёне Кракаўска-Чэнстахоўскага ўзвышша, на якой быў узьведзены замак. Каля замку знаходзіцца скала пад назвай «Паліца Гэркулеса».

Арачны двор

Пяскова-Скала была пабудавана ў XIV стагодзьдзі каралём Казімерам Вялікім у якасьці абарончага замку. Ён адносіўся да ланцужка замкаў, якія былі закліканы ахоўваць паўднёвыя межы дзяржавы, якія мяжуюць з Сылезіяй, а таксама забясьпечыць важны тарогвы шлях з Кракава ва Ўроцлаў. Асаблівае значэньне Пясковая-Скала набыла пасьля таго як Сылезія трапіла ў сфэру ўплыву Багеміі, якая знаходзілася ў варожых стасунках з польскімі манархамі. У XVI стагодзьдзі замак быў перабудаваны ў стылі рэнэсансу. У гэтую эпоху быў створаны арачны двор, які нагадвае кракаўскі Вавэль. Даступныя для наведвальнікаў цырыманіяльныя і жылыя памяшканьні замку абсталяваныя мэбляй розных эпохаў.

25 красавіка 1983 году Пяскова-Скала была ўнесена ў рэестар ахоўных помнікаў Малапольскага ваяводзтва(№ А-478[1]).

  1. ^ Rejestr zabytków nieruchomych — wojewódzstwo małopolskie(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]