Пэтар Убаўкіч
Пэтар Убаўкіч | |
Дата нараджэньня | 12 красавіка 1852[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 чэрвеня 1910 (58 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, скульптар |
Сябра ў | Сэрбская акадэмія навук і мастацтваў[d] і Сэрбскае навуковае таварыства[d] |
Плынь | рэалізм[d] |
Пэтар Убаўкіч (па-сэрбску: Petar Ubavkić) — сэрбскі скульптар і матсак, вызнаны галоўным скульптарам Сэрбіі, якому было даручана стварыць шэраг нацыянальных помнікаў. Быў чальцом Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Бялградзе 12 красавіка 1852 году. Пасьля сканчэньня гімназіі Убаўкіч атрымаў дзяржаўную стыпэндыю, а ў 1866 годзе таксама вывучаў іканаграфію ў вандроўнага італьянскага мастака, які тады жыў у Бялградзе. Дасьледаваньнем мастацтва займаўся ў Панчаве. У 1873 годзе ён пераехаў у Вену, каб навучыцца на скульптура. Праз дрэннага здароўя вярнуўся ў Бялград. Атрымаўшы новую дзяржаўную стыпэндыю, ён аднавіў навучаньне ў прэстыжнай школе ў Мюнхэне ў 1874 годзе.
На думку некаторых, ён лічыцца пачынальнікам сэрбскай скульптуры[2]. Убаўкіч зрабіў мноства грамадзкіх помнікаў, сярод найбольш вядомых работ — бюсты Вука Караджыча, князя Мілаша Абрэнавіча і Джуры Данічыча. Пэтар Убаўкіч памёр у Бялградзе 28 чэрвеня 1910 году, дзе і пахаваны[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Petar Ubavkic // Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ «Likovna umetnost 18. i 19. veka». Serbian School.
- ^ «Na dan 28.6.1910.: Umro Petar Ubavkić, srpski vajar». www.nadanasnjidan.net.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія мастака. SANU.