Перайсьці да зьместу

Мілаш Абрэнавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мілаш Абрэнавіч
па-сэрбску: Милош Обреновић
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся7 (18) сакавіка 1780[1]
Памёр26 верасьня 1860(1860-09-26)[3] (80 гадоў)
Сужэнец Ljubica Vukomanović[d]
Дзеці Milan Obrenović II[d], Mihailo Obrenović III[d][4], Tudor Obrenovic, Prince of Serbia[d][5], Gabriel Obrenovic, Prince of Serbia[d][5], Petrija Obrenovic, Princess of Serbia[d][5], Savka Obrenovic, Princess of Serbia[d][5] і Marija Obrenovic, Princess of Serbia[d][5]
Бацька Todor Mihailovic[d][5]
Маці Višnja Urošević[d]
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн сьвятой Ганны I ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені ордэн Жалезнай кароны ордэн Збавіцеля

Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч, па-сэрбску: Милош Обреновић, 18 сакавіка 1780, Горна Дабрыня — 26 верасьня 1860, Бялград) — князь Сэрбіі ў 1815—1839 і 1858—1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.

Мілаш Тэадоравіч, сын селяніна, нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.

Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сэрбскім паўстаньні, якое ўзначаліў Карагеоргі Петравіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргі забіў у 1810 годзе яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасьля гэтага два лідэры паўстаньня распачалі крывавы канфлікт.

У 1815 годзе ўзначаліў Другое сэрбскае паўстаньне. Пад ціскам Расеі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сэрбіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.

Армія прымусіла яго адрачыся ад прастолу ў 1839 годзе, аднак ён вярнуўся на трон у 1858 годзе.

Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя мэтады кіраваньня. Задушыў некалькі паўстаньняў у краіне. У 1835 годзе быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), згодна зь якім засноўваўся парлямэнт.

Падчас Другога сэрбскага паўстаньня Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітаньне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сэрбаў.

  1. ↑ Miloš Obrenović // Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
  2. 1 2 выгрузка зьвестак Freebase — Гугл.
  3. ↑ Miloš Obrenović // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
  4. ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119060744 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 Lundy D. R. Miloš Obrenovic, Prince of Serbia // The Peerage (анг.)