Пэр Ліндгальм
| Пэр Ліндгальм | ||
|---|---|---|
| Рост | 181 см[1] | |
| Вага | 81 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 5 кастрычніка 1991 (34 гады) | |
| Месца нараджэньня | ||
| Клюб | Шэлефтэо АІК | |
| Выступаў за | ||
| Гульнявая кар’ера | 2009 — цяпер | |
Пэр Лі́ндгальм (па-швэдзку: Pär Lindholm; нар. 5 кастрычніка 1991 году) — швэдзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Шэлефтэо АІК».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кар’еру запачаткаваў на радзіме ў клюбе «Шэлефтэо АІК», выхаванцам якога і быў. У 2010 годзе далучыўся да клюбу «Сундсваль» з другога швэдзкага дывізіёну. Наступныя гады правёў у «Пітэо» і «Карльскруне», павярнуўшыся ў элітны дывізіён у «Шэлефтэо АІК» у сэзоне 2014—2015 гадоў. З таго часу замацаваўся ў складзе, а ў сэзоне 2017—2018 гадоў нават стаўся галоўным цэнтравым у Швэдзкай хакейнай лізе. Такі посьпех прыцягнуў увагу з НХЛ, у выніку чаго «Таронта Мэйпл Ліфс» запрапанавала хакеісту кантракт тэрмінам на адзін год[2][3]. Дэбют гульца за акіянам адбыўся 3 кастрычніка 2018 году ў матчы супраць «Манрэалю Канадыенз»[4]. 13 кастрычніка гулец закінуў першую шайбу ў браму «Вашынгтону Кэпіталз»[5]. 25 лютага 2019 году швэд быў абменены на Ніка Пэтана ў «Вініпэг Джэтс», а па сканчэньні сэзону як вольны агент склаў пагадненьне з «Бостанам Бруінз» тэрмінам на 2 гады. Паводле дамовы гулец мусіў зарабіць 850 тысяч даляраў[6]. Праз пандэмію каранавіруса сэзон 2020—2021 гадоў быў прыпынены, таму нападнік вярнуўся ў родны «Шэлефтэо АІК». Сэзон 2021—2022 гадоў правёў у складзе расейскага «Ак Барсу», але ў траўні 2022 году зноўку склаў дамову з «Шэлефтэо АІК»[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Olympedia (анг.) — 2006.
- ↑ «Maple Leafs sign four to entry-level contracts». Toronto Maple Leafs.
- ↑ «Maple Leafs sign four players to ELCs». Pension Plan Puppets.
- ↑ «Matthews boosts Maple Leafs to OT victory against Canadiens». National Hockey League.
- ↑ «Leafs ride Andersen, secondary scoring to win over Caps». TSN.
- ↑ «Bruins announce seven transactions on July 1». Boston Bruins.
- ↑ «Welcome Home, Par Lindholm». Skellefteå AIK.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 5 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1991 годзе
- Нарадзіліся ў Швэцыі
- Швэдзкія хакеісты
- Хакеісты зборнай Швэцыі
- Хакеісты клюбу «Шэлефтэо АІК»
- Хакеісты клюбу «Сундсваль»
- Хакеісты клюбу «Пітэо»
- Хакеісты клюбу «Карльскруна»
- Хакеісты клюбу «Таронта Мэйпл Ліфс»
- Хакеісты клюбу «Вініпэг Джэтс»
- Хакеісты клюбу «Бостан Бруінз»
- Хакеісты клюбу «Ак Барс» Казань