Пэдра Паскаль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэдра Паскаль
Pedro Pascal
Pedro Pascal SDCC 2014.jpg
Паскаль на San Diego Comic-Con International-2014
Імя пры нараджэньні Jose Pedro Balmaceda Pascal
Дата нараджэньня 2 красавіка 1975 (45 гадоў)
Месца нараджэньня Сант’яга
Грамадзянства Чылі
Чылі
Альма-матэр Тыская школа мастацтваў і Школа мастацтваў акругі Орандж
Занятак актор
Гады дзейнасьці 1996 — цяпер
IMDb ID nm0050959
Назва гэтага артыкулу — гішпанскае імя. Тут Бальмасэда — прозьвішча бацькі, а Паскаль — прозьвішча маці.

Хасэ Пэдра Бальмасэда Паскаль (па-гішпанску: Jose Pedro Balmaceda Pascal; нар. 2 красавіка 1975 году, Сант’яга, Чылі), больш вядомы як Пэдра Паскаль — чылійска-амэрыканскі актор. Выканаўца роляў Абэрына Мартэла ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Гульня стальцоў»[1], Хаўера Пэньі ў сэрыяле «Наркі» ды галоўнага пэрсанажу сэрыялу «Мандалорац».

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэдра Паскаль нарадзіўся ў Сант’яга[2], але неўзабаве па ягоным нараджэньні сям’я атрымала палітычны прытулак у Даніі, паколькі ў Чылі дзейнічала вайсковая дыктатура Аўгуста Піначэта[3]. Гадаваўся Пэдра ў акрузе Орындж (акруга, Каліфорнія) (Каліфорнія) і Сан-Антоніё (Тэхас)[4], навучаўся ў Мастацкай школе акруг Орындж і Тыскай школе мастацтваў(en) Нью-Ёрскага ўнівэрсытэту[3].

Паскаль выконваў ролі ў розных сэрыялах, сярод якіх «Бафі — забойца вампіраў», «Добрая жонка», «Радзіма», «Мэнталіст» і «Грэйслэнд»[5], у адным эпізодзе сэрыялу «Закон & парадак: Злачынны намер». У чэрвені 2013 року ён зьняўся ў ролі Абэрына Мартэла ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Гульня стальцоў» каналу HBO[6], а ў 2015 выканаў ролю агента Ўправы па барацьбе з наркотыкамі ЗША Хаўера Пэньі ў арыгінальным шоў Netflixу «Наркі».

У 2017 Пэдра Паскаль сыграў ролі агента Віскі ў «Раяліст: Залатое колца» і найміта Пэра Товара ў «Вялікай сьцяне». У 2018 Паскаль быў Дэйвам Ёркам, галоўным антаганістам трылеру «Раўняльнік 2».

У 2019 року стаў выканаўцам галоўнай ролі ў сэрыяле з сусьвету «Зорных войнаў» «Мандалорац».

Фільмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фільмы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Назва Роля Заўвагі
2005 «Сёстры» Стыў
2011 «Бюро карэктаваньня» Пол дэ Санта
2011 «Маленькая салодкая хлусьня» Паўліна
2014 «Крывасмокія вырадкі» Макс
2015 «Слодычы» Блізьнятка Пітэр
2016 «Вялікая сьцяна» Пэра Товар
2017 «Раяліст: Залатое колца» Джэк Дэніелз / агент Віскі
2018 «Пэрспэктыва» Эзра
2018 «Раўняльнік 2» Дэйв Ёрк
2018 «Калі б вуліца Біл магла гаварыць» П’етра Альварэс
2019 «Трайная граніца» Франсыска «Зубатка» Маралес
2020 «Цуда-жанчына 1984» Максвэл Лорд

Тэлебачаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рок Назва Роля Заўвагі
1999 «Дабро супраць зла» Грэгар Нью сэрыя: «Gee Your Hair Smells Evil»
1999 «Дзелавы цэнтар» Голас
сэрыя: «Hot Spot»
1999 «Распранутыя» Грэг 3 сэрыі
1999 «Бафі — забойца вампіраў» Эдзі сэрыя: «The Freshman»
2000 «Крануты анёлам» Рыкі сэрыя: «Stealing Hope»
2001 «Паліцэйская ўправа Нью-Ёрку» Шэйн «Дыё» Морысі сэрыя: «Oh Golly Goth»
2001 «Зямля супраць павука» Гатычны хлопец Тэлефільм
2006 «Закон & парадак: Злачынны намер» Кэвін «Кіп» Грын сэрыя: «Weeping Willow»
2006 «Бяз сьледу» Кайл Ўілсан сэрыя: «Candy»
2008 «Закон & парадак» Тыта Кабаса сэрыя: «Tango»
2009 «Закон & парадак: Злачынны намер» Рэджы Лакмэн сэрыя: «The Glory That Was…»
2009—2011 «Добрая жонка» Натан Ландры 6 сэрыяў
2010 «Мэдсястра Джэкі» Стыў сэрыя: «Twitter»
2011 «Пагасіце вагні» Амар Асарыян 4 сэрыі
2011 «Браты і сёстры» Зак Ўэлісан 2 сэрыі
2011 «Закон & парадак: Аддзел асаблівых ахвяраў» Спэцагент Грыер сэрыя: «Smoked»
2011 «Анёлы Чарлі» Фрыдрык Мэрсэр сэрыя: «Angels in Paradise»
2011 «Цуда-жанчына» Эд Індэліката Пілётная сэрыя
2011 «Паведамленьне пра раскрыцьцё: Правал Сэма Экса» Камандантэ Вэракруз Тэлефільм
2012 «Цела як доказ» Зак Гофман сэрыя: «Falling for You»
2012 «CSI: Месца злачынства» Кайл Гартлі сэрыя: «Malice in Wonderland»
2013 «Нікіта» Лаем сэрыя: «Aftermath»
2013 «Чырвоная ўдава» Джэй Кастыльё 4 сэрыі
2013 «Грэйслэнд» Хуан Бадыльё 9 сэрыяў
2013 «Радзіма» Дэвід Партыльё сэрыя: «Tin Man Is Down»
2013 «Шостая зброя» Спэцагент Артэга Пілётная сэрыя
2014 «Мэнталіст» Маркус Пайк 7 сэрыяў
2014 «Выстаўленыя» Оскар Кастра Варгас Пілётная сэрыя
2014 «Гульня стальцоў» Абэрын Мартэл 7 сэрыяў
2015—2017 «Наркі» Хаўер Пэнья асноўная роля
2019—2020 «Мандалорац» Мандалорац / Манда / Дын Джарын галоўная роля

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Rebecca Martin. Who Is Pedro Pascal? 5 Things to Know About Oberyn Martell Actor(анг.) // Wetpaint, 28 чэрвеня 2013 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
  2. ^ Robert Ito. A Lethal Prince, Even if a Bit Clumsy(анг.) // New York Times, 28 сакавіка 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
  3. ^ а б Pat H. Broeske. The Viper Prince(анг.) // Orange Coast, 28 красавіка 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
  4. ^ Gina McIntyre. ‘Game of Thrones’: Red Viper actor Pedro Pascal hates spoilers too(анг.) // Los Angeles Times, 12 траўня 2014 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.
  5. ^ Ng, Philiana (5 лістапада 2012) 'The Good Wife' Actor Checks Into USA's 'Graceland' in Major Arc (Exclusive)(анг.). The Hollywood Reporter. Праверана 14 лістапада 2015 г.
  6. ^ James Hibberd. 'Game of Thrones' casts major season 4 role: Oberyn the Red Viper -- EXCLUSIVE(анг.) // Entertainment Weekly, 28 чэрвеня 2013 г. Праверана 14 лістапада 2015 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пэдра Паскальсховішча мультымэдыйных матэрыялаў