Перайсьці да зьместу

Пчаліныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пчаліныя
Меданосная пчала
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваЖывёлы
ТыпСуставаногія
НадклясаШасьціногія
КлясаВусякі
АтрадБалонкакрылыя
ПадатрадСьцябліністачэраўныя
Бінамінальная намэнклятура
Apoidea

Пчалі́ныянадсямейства джаланосных[1] лятальных вусякоў падатрада сьцябліністачэраўныя атраду балонкакрылых, роднаснае восам і мурашам. Навука аб пчолах называецца апіялёгія (апідалёгія).

Налічвае 6 сямействаў і каля 30 000 відаў. Пашыраныя паўсюдна. Кормяцца пылком і нэктарам расьлінаў. Маюць гаспадарчую значнасьць у якасьці апыляльнікаў расьлінаў. Меданосных пчолаў разводзяць дзеля атрыманьня мёду і іншых вырабаў пчалярства. Даўжыня складае ад 1,5 мм да 5 см. У большасьці відаў 1—1,5 см. Цела пераважна ўкрытае валаскамі. Рот грызуча-ліжучы ў выглядзе хабатка. Многія віды маюць зьбіральныя прыстасаваньні для пылку, у тым ліку густыя валаскі на задніх нагах або пашыраныя галёнкі і першы членік задняй лапкі. Добра разьвітыя сьлінныя залозы і вальляк. Маюць джала і атрутныя залозы. Большасьць відаў адзіночныя. У гнязьдзе самец і самка, якая будуе гняздо і зьбірае корм для лічынак. У грамадзкіх відаў пчаліная сям'я складаецца з адной або некалькіх плодных самак і самцоў, а таксама мноства бясплодных працоўных самак. Паразытныя віды адкладаюць яйцы на корм, назапашаны іншымі вусякамі, і карыстаюцца гнёздамі іншых відаў пчолаў[2].

У Беларусі пераважна трапляюцца чмялі і віды сямейства пчолаўандрэна, гілеюс, калет і панург[2].

  1. ^ Пчаліныя // Энцыкляпэдыя прыроды Беларусі ў 5 тамах / гал.рэд. Іван Шамякін. — Менск: Беларуская савецкая энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1985. — Т. 4. Недалька — Стаўраліт. — С. 312. — 599 с. — 10 000 ас.
  2. ^ а б Пчолы, пчаліныя (apoidea) // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 147. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4