Перайсьці да зьместу

Прыстаўка (мовазнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Прыстаўка (лінгвістыка)»)

Прыста́ўка, прэ́фікс — службовая марфэма, што ўжываецца перад коранем і надае слову новае лексычнае значэньне ці граматычнае. Часьцей надае новае лексычнае значэньне.

Прэфіксы заўсёды матэрыяльна выражаныя марфэмы, у адрозьненьне ад суфіксаў, канчаткаў і ад інтэрфіксаў.

Асаблівасьці прэфіксаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Ня маюць строгага замацаваньня за той ці іншай часьцінай мовы (прэфікс пад-: падгрупа (назоўнік), падземны (прыметнік), паддаць (дзеяслоў)).
  • Заўсёды далучаюцца толькі да цэлага слова, а не да асновы.
  • Не зьмяняюць прыналежнасьці вытворнага слова да часьціны мовы. У сучаснай беларускай мове існуе толькі 2 словы, у якіх прэфікс пераводзіць назоўнік у прыслоўе: накрыж, навек. Калі прыстаўка ўжываецца ў спалучэньні з суфіксам, то яна далучаецца толькі да асновы слова. У такім выпадку можа пераводзіць слова ў іншую часьціну мовы.
  • Дэрывацыйныя (словаўтваральныя).
  • Рэляцыйныя (словазьменныя) — толькі прыстаўка най- у найвышэйшай ступені параўнаньня прыметнікаў.
  • Сынкрэтычныя (служаць для ўтварэньня закончанага трываньня дзеясловаў).

Паводле паходжаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле фанэмнага складу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Монафанэмныя (складаюцца з адной фанэмы),
  • Поліфанэмныя (складаюцца з 2 і болей фанэмаў).

Паводле фанэмнай структуры

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пачатковага гуку:

  • прыкрытыя (пачынаюцца з зычнага гуку)
  • непрыкрытыя (пачынаюцца з галоснага гуку).

Паводле канцавога гуку:

  • закрытыя (заканчваюцца на зычны гук)
  • адкрытыя (заканчваюцца на галосны гук).

Паводле спалучальнасьці (валентнасьці)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Мультывалентныя (рэгулярныя) — сустракаюцца ў вялікай колькасьці словаў, утвараюць вялікую колькасьць вытворных.
  • Унівалентныя (нерэгулярныя) — маюць абмежаваную спалучальнасьць.
  • Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
  • Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
  • Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.