Пол Кітынг
| Пол Кітынг | |
| па-ангельску: Paul Keating | |
| | |
|---|---|
| 20 сьнежня 1991 — 11 сакавіка 1996 | |
| Папярэднік | Роберт Хоўк[d] |
| Наступнік | Джон Говард |
| 25 кастрычніка 1969 — 23 красавіка 1996 | |
| Папярэднік | Jim Harrison[d] |
| Наступнік | Michael Hatton[d] |
| 4 красавіка 1990 — 3 чэрвеня 1991 | |
| Папярэднік | Lionel Bowen[d] |
| Наступнік | Brian Howe[d] |
| 11 сакавіка 1983 — 3 чэрвеня 1991 | |
| Папярэднік | Джон Говард |
| Наступнік | Роберт Хоўк[d] |
| 21 кастрычніка 1975 — 11 лістапада 1975 | |
| Папярэднік | Rex Patterson[d] |
| Наступнік | Ian Sinclair[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 студзеня 1944[1][2][3][…] (81 год) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Annita van Iersel[d] |
| Дзеці | Katherine Keating[d] |
| Узнагароды | |
| Подпіс | |
| Сайт | keating.org.au (анг.) |
Пол Джон Кітынг (па-ангельску: Paul John Keating; нарадзіўся 18 студзеня 1944 году) — аўстралійскі палітычны дзеяч, 24-ы прэм’ер-міністар Аўстраліі, міністар фінансаў ва ўрадзе Робэрта Гоўка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кітынг нарадзіўся й вырас у Бэнкстаўне, працоўным прадмесьці Сыднэю. Ён быў адным з чатырох дзяцей Мэт’ю Кітынга, прафзьвязнага прадстаўніка ірляндзкіх каталікоў, і ягонай жонкі Міні. Кітынг атрымаў адукацыю ў каталіцкіх школах. У 15 гадоў Пол удзельнічаў у адным з прафзьвязаў Новага Паўднёвага Ўэльзу. Ён уступіў у Лейбарысцкую партыю Аўстраліі, як толькі заканадаўства дазволіла яму гэта зрабіць. У 1966 годзе ён стаў прэзыдэнтам Савета Юных лейбарыстаў.
Прэм’ерства Кітынга адзначаецца такімі важнымі падзеямі, як пашырэньне правоў мясцовага насельніцтва й умацаваньне культурных і эканамічных сувязяў з Азіяй. Акрамя таго, было ўзьнята пытаньне пра адмену дыскрымінацыі па гендэрных прыкметах, а таксама захаваньне саманазваў плямёнаў абарыгенаў. Кітынг разьвіваў двухбаковыя адносіны з суседзямі Аўстраліі й лічыў, што не існуе больш важнай краіны для Аўстраліі, чым Інданэзія.
Сяброўства Кітынга з інданэзійскім прэзыдэнтам Сухартам выклікала крытыку з боку актывістаў праваабарончых арганізацыяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Paul Keating // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Paul John Keating // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Paul Keating // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пол Кітынг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў