Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука
Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука | |
Аўтар: | Фёдар Клімчук |
---|---|
Мова арыгіналу: | гаворка вёскі Сіманавічаў |
Год напісаньня: | 2000 год |
Публікацыя: | 2010 год |
Выдавецтва: | Мэджык |
Колькасьць старонак: | 392 |
Пераклад Новага Запавету Фёдара Клімчука — пераклад Новага Запавету на гаворку вёскі Сіманавічаў. Першы пераклад Новага Запавету на заходнепалескую гаворку. Пры перакладзе выкарыстоўваліся адпаведныя пераклады на беларускай, расейскай, царкоўнаславянскай, польскай, украінскай. Выданьне асьвечанае не было. Фёдар Клімчук займаўся перакладам цягам 15 гадоў, скончыўшы ў 2000 годзе.
Перадумовы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навуковец паўстагодзьдзя займаўся дасьледаваньнем заходнепалескіх гаворак. Падобным перакладам ён хацеў захаваць гаворкі ў тым выглядзе, у якім яны дайшлі да нас. Спадар Клімчук ня бачыў вялікіх пэрспэктываў у дыялектаў, але выступае за тое, каб захаваць спадчыну, якая паступова зьнікае.
Пераклад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працу Клімчук пачаў у сярэдзіне 1980-х гадоў, яшчэ пры атэістычнай савецкай уладзе. Спачатку перакладаў на родную гаворку іншыя творы, сьвецкага зьместу, прыкладам, «Слова пра Ігараў паход». А потым абклаўся выданьнямі Бібліі на розных мовах і прыступіў. На нейкі час прыпыніў працу, бо ня мог засяродзіцца — трэба было штодзень хадзіць у Інстытут мовазнаўства Акадэміі навук.
Да перакладу Бібліі ён вярнуўся ў 1993 годзе, калі выйшаў на пэнсію. Перакладаў доўга і акуратна, выбіраў кожнае слова. Фёдар Клімчук казаў, што, вярнуўшыся да перакладу Новага Запавету, ён пачаў лепш спаць: замест таго каб таблеткі шукаць, пераклаў некалькі радкоў — і ўжо лепей спіцца.
Клімчук закончыў свой пераклад Эвангельля ў 2000 годзе[1].
Выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2010 годзе тыражом на 200 асобнікаў была выдадзеная першая частка на сродкі Станіслава Арцюшчыка[1]. У яе ўваходзілі Чатырохэвангельле, Учынкі сьвятых апостолаў, Першае паслааньне сьвятога апостала Паўла да Карынфян[2].
Другая частка была надрукаваная ў 2019 годзе накладам на 500 паасобнікаў. Новае выданьне было большае аб’ёмам на 40 адсоткаў: гэта поўная праца Фёдара Клімчука над перакладам Дабравесьця. Спадар Клімчук не дажыў да гэтай падзеі ўсяго некалькі месяцаў. Сродкі на выданьне зьбіраліся праз плятформу «Ulej». Збор сродкаў і выданьне арганізаваў Сяргей Доўгушаў са «Сьпеўнага сходу» ў рамках праекту «Tradycyja». Замовы на кнігі прыйшлі з розных мястэчкаў Беларусі, а таксама з-за мяжы: з Ангельшчыны і Аўстраліі. Прэзэнтацыя другога выданьня адбылася ў Менску 23 студзеня 2019 году. 1 сакавіка прэзэнтацыя адбылася ў Берасьці.
Кнігапіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новый Завет Господа нашего Іісуса Хріста / Перевод на западнополесскій говор. — Мінск: Мэджык, 2010. — 392 с. — 200 ас.
- Новый Завіт : Новы Запавет Госпада Нашага Ісуса Хрыста / пер. на заходнепалескую гаворку Фёдара Данілавіча Клімчука. — Мінск: Медысонт, 2019. — 322 с. — 500 ас. — ISBN 9789857199570
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Фёдар Клімчук, шчасьлівы чалавек, які пераклаў Біблію на мову сваёй вёскі // Будзьма беларусамі!. — 24.01.2019.
- ^ Д. Г. Добыкин, Г. В. Муреня. Современные белорусские переводы Священного Писания (конец ХХ — начало ХХI вв.) (рас.).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Новы Запавет па-заходнепалеску (бел.) // Беларускае Радыё Рацыя.
- Новы Запавет па-палеску (бел.) // Новы Час. — 08-01-2019.
- У Брэсце прэзентавалі пераклад Новага Запавета на палескую гаворку ФОТЫ (бел.) // Наша Ніва. — 05.03.2019.
- Фёдар Клімчук, шчасьлівы чалавек, які пераклаў Біблію на мову сваёй вёскі (бел.) // Будзьма беларусамі!. — 24.01.2019.
- ПАЛЕСКІЯ ГІСТОРЫІ АД ПОЛЬСКАЙ ЖУРНАЛІСТКІ МАЛГАЖАТЫ ШЭЙНЭРТ (бел.) // Planeta Belarus. — 13.11.2017.
- Новы запавет перакладзены на заходнепалескую гаворку (рас.) // Созвучие. — 25.01.2019.
- Д. Г. Добыкин, Г. В. Муреня. Современные белорусские переводы Священного Писания (конец ХХ — начало ХХI вв.) (рас.).
- Новы Запавет на палескай гаворцы
|