Перайсьці да зьместу

Паўночны Брабант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўночны Брабант
Noord-Brabant

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус Правінцыя
Адміністрацыйны цэнтар Гертагенбас[d]
Найбольшы горад Эйндговэн
Дата ўтварэньня 1815
Каралеўскі камісар Вім ван дэ Донк
Насельніцтва (2017)
2523492 (3-е месца)
Шчыльнасьць 513 чал./км²
Канфэсійны склад каталікі (49,6%)
пратэстанты (5%)
мусульмане (4%)
Плошча 5081,76 км² (3-е месца)
Месцазнаходжаньне Паўночнага Браманта
Паўночны Брабант на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 NL-NB
Код аўтам. нумароў N
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Паўночны Браба́нт (па-нідэрляндзку: Noord-Brabant) — правінцыя на поўдні Нідэрляндаў. Адміністрацыйны цэнтар — Гэртагенбос, найбуйнейшы горад — Эйндговэн. Буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Тыльбург і Брэда. Насельніцтва 2 523 492 чалавекі (3-е месца сярод правінцыяў; па стане на 2017 год).

Плошча тэрыторыі 5081,76 км² (3-е месца).

Паўночны Брабант разьмешчаны на тэрыторыі старажытнай мясцовасьці Таксандрыі. З XI стагодзьдзя ўваходзіў у склад Герцагства Брабант, большая частка якога цяпер знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Бэльгіі. Культурны й эканамічны росквіт герцагства прыйшоўся на XIV-XV стагодзьдзі, але ў XVI-XVII стагодзьдзях яно стала арэнай шматлікіх войнаў і зьмяніла шэраг уладальнікаў. У 1648 годзе, паводле Вэстфальскага міру Брабант быў падзелены: паўднёвая яго частка засталася за Габсбургамі, а паўночная адышла да незалежных Нідэрляндаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паўночны Брабантсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ archINFORM (ням.) — 1994.