Паўлікені
Паўлікені | |
баўг. Павликени | |
Краіна: | Баўгарыя |
Вобласьць: | Вялікатырнаўская |
Грамада: | Паўлікені |
Плошча: | 42,221 км² |
Вышыня: | 144 м н. у. м. |
Насельніцтва (2009) | |
колькасьць: | 11 151 чал.[1] |
шчыльнасьць: | 264,11 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | 0610 |
Паштовы індэкс: | 5200 |
ЕКАТТЕ: | 55052 |
Нумарны знак: | ВТ |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°14′15.101″ пн. ш. 25°18′26.590″ у. д. / 43.23752806° пн. ш. 25.30738611° у. д.Каардынаты: 43°14′15.101″ пн. ш. 25°18′26.590″ у. д. / 43.23752806° пн. ш. 25.30738611° у. д. |
Паўлікені | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
Афіцыйная бачына |
Паўліке́ні (па-баўгарску: Павликени) — места ў Вялікатырнаўскай вобласьці Баўгарыі, адміністрацыйны цэнтар аднайменнае грамады. Знаходзіцца за 41 кілямэтар ад Вялікага Тырнава. Насельніцтва на 31 сьнежня 2009 году — 11 151 чалавек[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У XIII—XIV стагодзьдзях на месцы сучаснага Паўлікені паўстала вёска Марынапольцы. Неўзабаве вёска атрымала назву Паўлікян паводле сваіх жыхароў, што зьяўляліся адэптамі хрысьціянскае сэкты паўліцыянаў.
У часе асманскага кіраваньня насельніцтва вёскі значна павялічылася за кошт туркаў, якія намерваліся зрабіць яе чыста турэцкай. Пасьля вызваленьня Баўгарыі (1877—1878) турэцкае насельніцтва было замененае баўгарамі з Балканаў і вёсак раўнін, Паўлікені стаў разьвівацца як цэнтар рамяства і гандлю. У 1943 року яму быў нададзены статус места. У значнай ступені да гэтага спрычынілася яго разьмяшчэньне на чыгунцы Сафія — Варна.
Гарады-пабрацімы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікола Гюзелеў — опэрны сьпявак
- Кірыл Ракараў — футбаліст нацыянальнай футбольнай зборнай
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bulgarian National Statistical Institute — towns in 2009 (анг.)
- ^ Региональное сотрудничество (рас.). Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя. Праверана 29 красавіка 2012 г.
- ^ Сотрудничество между Республикой Беларусь и Республикой Болгария на региональном уровне (рас.) Амбасада Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Баўгарыя. Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь. Праверана 29 красавіка 2012 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўлікені — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная бачына (баўг.)
- Інфармацыйны цэнтар па Паўлікені (баўг.)
- Фатаздымкі Паўлікені(недаступная спасылка)