Перайсьці да зьместу

Паўкопка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўкопка 1564 году
Паўкопка 1565 году

Паўкопка (па-польску: półkopek) — срэбраная манэта Жыгімонта ІІ Аўгуста, роўная ½ капе грошай. Першы талер ВКЛ. Вырабляўся Віленскай мынцай у 15641565 гадох.

Доўгі час польскія гісторыкі лічылі паўкопку непаўнавартаснай манэтай з-за заніжанай пробы срэбра. Таму меркавалася, што яе выбівалі па прымусовым курсе, для крэдытаваньня войска з абавязальніцтвам далейшага абмену іх на паўнавартасныя эўрапейскія талеры. Аднак на думку беларускіх дасьледчыкаў нумізматыкі, паўкопкі вельмі рэдка сустракаюцца ў скарбах, таму магчыма, што яны ня трапілі ў абарачэньне, а выкарыстоўвалія як памятныя манэты для падарункаў на вялікакняжацкім двары. Паўкопкі вядомыя ў 2-х варыянтах.

1) Авэрсманаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-64. Унізе адзнака наміналу ХХХ (грошаў). Рэвэрсгэральдычны шчыт падобны да ангельскага з гербамі Польшчы (Арол), ВКЛ (Пагоня), Кіеўскага княства (арханёл Міхаіл), Жмудзі (мядзьведзь), Валыні (крыж). Пасярэдзіне — малы ангельскі шчыт з гербам роду Сфорцаў (зьмяя).

2) Авэрс — партрэт Жыгімонта ІІ Аўгуста ў кароне павернуты ўправа. Рэверс — манаграма Жыгімонта ІІ Аўгуста, абапал дата 15-65. Унізе адзнака наміналу 30 (грошаў). На сёняшні дзень вядомыя два асобнікі манэты гэтага варыянту.

У 1654 годзе ў Вільні была выбіта таксама вельмі рэдкая манэта — чвэрцькопка (паўталер).

  • Дзьмітры Гулецкі. «Манэты беларускай даўніны», Мінск, «Беларусь», 2007, с. 132—134
  • Даведнік «Манэты Беларусі да 1707 года», Мінск, «Логвінаў», 2007
  • E. Ivanauskas, R. Douchis. «Coins of Lithuania 1386—1707», Вільня-Калумбія, 1999