Віленская мынца
Віленская мынца, віленская меньніца, віленскі манэтны двор — асноўны цэнтар манэтнай вытворчасьці ВКЛ.
Пачатак біцьця літоўскіх манэтаў дасюль даканца не дасьледаваны. Лічыцца, што Віленская мынца распачала працу ў канцы XV стагодзьдзя. Зачыненая 30 сьнежня 1667 году.
Мынца выбівала ўсе асноўныя наміналы Вялікага Княства Літоўскага — пенязь, падвойны пенязь, шэлегі, паўгрошы, грошы, паўтаракі, трохграшовікі, шасьціграшовікі, орты, талеры, дукаты, партугалы.
Згодна з апошнімі працамі беларускіх дасьледчыкаў нумізматыцы біцьцё першых літоўскіх манэтаў (лічыцца, што яны адпачатку біліся ў Вільні) распачалося да 1380 году. Пісьмовыя зьвесткі пра дзейнасьць тагачасных мынцаў не захаваліся. Вызначэньне пачатку біцьця літоўскіх манэтаў зьвязваюць з інтэрпрэтацыяй геральдычных сымбаляў — грота дзіды і крыжа, ці вершнікам. На многіх вядомых на сёньня манэтах, што вызнаюць за біцьцё Вітаўта маецца кірылічны надпіс надпіс «ПЕЧАТЬ» з гротам дзіды і бізантыйскім крыжом на другім баку манэты.
За Жыгімонтам Аўгустам віленская мынца стался адзінай працуючай на землях РП. Яна выбівала як літоўскія так і польскія наміналы. Усе манэты (як Літоўскія так і польскія) мелі на сябе адзнаку літоўскага біцья — Пагоню. Аднак польскія манэты мелі меншую вагу і лічыліся непаўнавартаснымі на землях ВКЛ.
Літоўскія манэты Жыгімонта Вазы вылучаюцца разнастайнасьцю гербаў падскарбіяў літоўскіх — Сыракомля, Ляліва, Лебедзь, Багорыя, Вадвіч, Корчак. А таксама адзнакаў мынцмайстраў.
Першы раз літоўскія манэты ня біліся за панаваньнем Уладзіслава IV. Зрэшты нават польскія наміналы абмяжоўваліся тады буйнымі наміналамі.
За часамі Яна Казіміра вялікі падскарбі літоўскі Міхал Трызна ачоліў Віленскую мынцу. Бяз згоды Сойма ён распачаў працу мынцы. Так у 1652—1653 гадах былі выбітыя падвойныя пенязі, шэлягі, грошы, паўтаркі, траякі й шастакі. Яго наступца Вінцэнт Гусеўскі вымушаны быў зачыніць мынцу ў 1653 годзе.
Медзяныя шэлягі (барацінкі) віленская мынца распачала біць толькі ў 1664 годзе, т. я. да таго было акупаваная маскоўскім войскам. У 1666 годзе Сойм забараніў біцьцё меднага шэляга, і прычыніў усе літоўскія мынцы. Да таго ў Вільні пасьпелі выбіць паўтаракі, траякі, шастакі, орты, тымфы, паўдукаты і дукаты. У 1667 годзе біцьцё літоўскай манэты было забаронена. Віленская мынца была назаўсёды зачынена. Манэты з пазьнейшым датаваньнем лічацца ці падробкамі, ці памылкамі біцьця.
Да віленскага біцьця прызнаныя:
- Пенязь (дэнары), бяз даты.
- Паўгрош літоўскі — 1508—1529.
- Грошы — 1535—1536 (адзіная ў сьвеце адзнака — першая літара месяцу на лаціне, калі выбівалася манэта).
- Пенязь меншы (паўдэнары) — 1545—1547
- Пенязь (дэнары) — 1545—1557, 1559—1560, 1563
- Падвойны пенязь (двудэнары) — 1566, 1567, 1569, 1570
- Паўгрош — 1545—1566
- Грош па стапе польскай (асмак) — 1546—1548, 1566—1568
- Грош — 1545, 1546, 1555—1557, 1559
- Двугрош — 1565
- Траяк — 1546, 1547, 1556, 1562—1566.
- Чворак — 1565—1569
- Шастак — 1547, 1562
- Чвэрцькопка — 1564
- Паўкопка — 1564, 1565
- Дукат — 1545, 1547—1549, 1553, 1560, 1561, 1563—1567, 1569, 1571
- Двудукат — 1564
- Дукат патройны — 1563
- Партугал — 1562.
- Таксама на віленскай мынцы адбывалася контрмаркаваньне нэапалітанскіх паўталераў і талераў, што сплаціў гішпанскі кароль за пазыку маці Жыгімонта Аўгуста Боны Сфорцы.
- Пенязь — 1581, 1582
- Падвойны пенязь — 1578, 1579
- Шэлег — 1579—1585
- Грош — 1580, 1581
- Траяк — 1580—1586
- Шастак — 1581, 1585
- Талер — 1580, 1585
- Дукат — 1586
- Партугал — 1580
- Двупенязь — 1606, 1607, 1609, 1611, 1612—1614, 1620, 1621
- Шэлег — 1589—1592, 1614—1620, 1622—1627
- Грош — 1607—1615, 1625—1627
- Паўтарак — 1619, 1620
- Траяк — 1589—1603, 1608
- Дукат — 1590, 1591
- 3 дукаты — 1615
- 5 дукатаў — 1618, 1621—1623
- Партугал — 1604, 1616—1618, 1621—1622
- Двупенязь — 1652
- Шэлег — 1652—1654
- Барацінка — 1664—1666
- Грош — 1652
- Паўтарак — 1652
- Траяк — 1652, 1664, 1665
- Шастак — 1652, 1658, 1664—1666, 1668
- Орт — 1664, 1665
- Тынф — 1666
- Паўдукат — 1664, 1665
- Дукат — 1665, 1666
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Манеты Беларусі (да 1707 г.). ІЗРОЙ-MAGDUCLIT 2007: даведнік / склад.: Д. Гулецкі, А. Грамыка. А. Крываручка. — Мн.: І.П. Логвінаў, 2007. — 216 с.: іл. — ISBN 978-985-6800-34-7
- Гулецкі, Дз.У. Манеты беларускай даўніны / Дз.У. Гулецкі. — Мн. : Беларусь, 2007. — 159 с. — ISBN 978-985-01-0722-0