Паядынак (ток-шоў)
Паядынак | |
рас. Поединок | |
Лягатып перадачы | |
Жанр | Дэбаты |
---|---|
Аўтар | Уладзімер Салаўёў |
Вытворчасьць | ООО «МБ групп» |
Вядоўца | Уладзімер Салаўёў |
Краіна вытворчасьці | Расея |
Мова | расейская |
Колькасьць сэзонаў | 2 |
Колькасьць выпускаў | 60 (сьпіс выпускаў) |
Вытворчасьць | |
Працягласьць | от 65 да 95 хвілінаў |
Трансьляцыя | |
Канал |
Расея-1 (у РФ) РТР-Плянэта (па-за РФ) |
Фармат кадра | 4:3 |
Пэрыяд трансьляцыі | з 2 верасьня 2010 году |
Храналёгія | |
Папярэднічалі перадачы | Да бар'еру! |
Падобныя перадачы |
Адзін на аднаго, Працэс, Гістарычны працэс, Гардон Кіхот, Мяркуйце самі |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
«Паядынак» (па-расейску: Поединок) — расейскае грамадзка-палітычнае ток-шоў. Выходзіць па чацьвяргах увечары. Першы выпуск перадачы на тэлеканале «Расея-1» адбыўся 2 верасьня 2010 году. Вядоўца — Уладзімер Салаўёў. Праграма выходзіць у прамым этэры на Далёкім Усходзе Расеі (Дубль-1), а для іншых рэгіёнаў Расеі й замежных краінаў праграма трансьлюецца ў запісы. Працягласьць аднаго выпуску (за выключэньнем рэклямных блёкаў) складае ад 65 да 95 хвілінаў.
Раней яна выходзіла па пятніцах на былым канале ТВС пад гэтай жа назваю з 7 чэрвеня 2002 па 21 чэрвеня 2003 году, але потым зачынілася разам з тэлеканалам, а затым з 4 верасьня 2003 па 23 красавіка 2009 году выходзіла на НТБ, але ўжо пад назваю «Да бар’еру!».
У перадпачатку выбараў у Дзяржаўную Думу РФ з 4 лістапада па 4 сьнежня 2011 году (фактычна — да 19 студзеня 2012 году) й у перадпачатку выбараў прэзыдэнта РФ з 4 лютага па 3 сакавіка 2012 году паказ грамадзка-палітычных ток-шоў, у прыватнасьці «Паядынак» быў часова прыпынены.
Правілы перадачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У перадачы «Паядынак» сустракаюцца два вядомых чалавека (два бакі), якія прытрымліваюцца процілеглых поглядаў на якую-небудзь актуальную праблему. Дэбаты праходзяць у тры раўнда працягласьцю ў 10-15 хвілін кожны.
- У першым раўндзе бакі могуць задаваць пытаньні адзін аднаму й адказваюць на іх.
- У другім раўндзе да гутаркі далучаюцца экспэрты («сэкунданты»), якія задаюць пытаньні процілегламу боку (абодвум бакам).
- У трэцім раўндзе пытаньні бакам задае сам вядоўца.
Падчас спрэчак тэлегледачы могуць галасаваць за ўдзельнікаў пры дапамозе тэлефонных званкоў ды SMS-паведамленьняў.
Пераможцам у канцы праграмы прызнаецца той, хто атрымаў большую колькасьць галасоў тэлегледачоў.
Сьпіс выпускаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэкорды праграмы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэкордна максымальны лік гледачовых галасоў (135 474) было зафіксавана ў 48 выпуску ад 19 студзеня 2012 году за Генадзя Зюганава. У першым сэзоне — у 19 выпуску ад 10 лютага 2011 году за Сяргея Кургіняна (101 446). У другім за Уладзімера Жырыноўскага (47 выпуск і 123 655 галасоў)..
- Рэкордна мінімальнае (7713) — за Юлія Гусмана у 23 выпуску ад 10 сакавіка 2011 гады.
- Рэкорднае сумарнае галасаваньне (за абодвух) было ў першым пасьля выбараў 2011 выпуску (выпуск № 48) — усяго 265 567 чалавек прынялі ўдзел у галасаваньні (у тым ліку 135 474 галасоў (51 %) — за Генадзя Зюганава й 130 093 (49 %) — за Міхаіла Прохарава).
- Рэкордную сумарную колькасьць разоў тэлепраграму наведаў Уладзімер Жырыноўскі (14 разоў).
Найвялікія галасы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нумар выпуску, вылучаны чырвоным колерам, абазначае госьця які прайграў у «Паядынку».
Рэйтынг наведвальнасьці госьцяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Наведалі больш за 3 разы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Месца | Госьць | Наведваньняў | Перамогаў | Паразаў | Камэнтар |
---|---|---|---|---|---|
1 | Уладзімер Жырыноўскі Лідэр ЛДПР |
14 | 11 (79 %) | 3(21 %) | Ён у самым першым выпуску прайграў Сяргею Мітрохіну, а потым галоўным чынам выйграваў зь вялікай перавагаю, прайграўшы толькі зноў у выпуску № 40 дэбютанту праграмы Мікалаю Левічаву. У 43-м выпуску ён узяў рэванш ад паразы Сяргею Мітрохіну. У 50-м выпуску прайграў Міхаілу Прохорову, аднак ў 60-м узяў рэванш. На цяперашні час мае перамогаў больш за ўсіх. |
2 | Аляксандар Праханаў Пісьменьнік, публіцыст |
9 | 8 (89 %) | 1(11 %) | Ён ні разу не прайграваў і нязьменна карыстаўся сымпатыямі большасьці тэлегледачоў, акрамя апошняга перад сэзонным перапынкам (лета 2011) выпуску № 38, у якім ён прайграў Уладзімеру Жырыноўскаму. |
3 | Леанід Гозман Чалец партыі «Правая справа» |
7 | 0 (0 %) | 7 (100 %) | Ён ні разу не атрымліваў перамогі й прайграў усім сваім апанэнтам. |
4-6 | Сяргей Мітрохін Старшыня партыі «Яблык» |
5 | 2 (40 %) | 3 (60 %) | Удзельнік 1-га выпуску праграмы, у якім атрымаў перамогу над Уладзімерам Жырыноўскім, але ў 43 выпуску яму ж прайграў. |
4-6 | Ірына Хакамада пісьменьнік, грамадзкі дзеяч |
5 | 1 (20 %) | 4 (80 %) | Як дэбютант, у выпуске № 26 атрымала перамогу над Аляксандрам Дугіным, затым трымала паразу ад усіх сваіх апанэнтаў. |
7-8 | Генадзь Зюганаў Старшыня КПРФ |
4 (100 %) | 4 (0 %) | 0 | Ён ні разу не прайграваў усім сваім апанэнтам. |
7-8 | Аляксандар Хінштэйн Дэпутат Дзяржаўнае Думы |
4 | 3 (75 %) | 1 (25 %) | У выпуску № 6 прайграў Марату Гельману, але набраў амаль 50 % галасоў: 37 272 (49,7 %) супраць 37 664 (50,3 %) у пераможца. |
8 | Ірына Хакамада Пісьменьнік, грамадзкі дзеяч |
4 | 1 | 3 | Як дэбютант, у выпуску № 26 атрымала перамогу над Аляксандрам Дугіным, затым прайгравала ўсім сваім апанэнтам. |
Наведалі тройчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мікіта Міхалкоў (3-0)
- Міхаіл Баршчэўскі (1-2)
- Міхаіл Прохараў (1-2)
Наведалі двойчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксей Вэнэдыктаў (0-2)
- Марат Гельман (1-1)
- Юлій Гусман (0-2)
- Гемаль Джэмаль (1-1)
- Сяргей Кургінян (2-0)
- Аркадзь Мамантаў (2-0)
- Сяргей Міронаў (0-2)
- Зьміцер Рагозін (2-0)
- Гэнры Рэзьнік (1-1)
- Алег Мітваль (1-1)
- Віктар Ярафееў (2-0)
Асабістыя сустрэчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандар Праханаў і Ірына Хакамада канкуравалі двойчы (9 чэрвеня 2011 г. і 23 верасьня 2011 г.), у абодвух выпадках перамога была за Праханавым.
- Уладзімер Жырыноўкі і Сяргей Мітрохін канкуравалі двойчы (2 верасьня 2010 г. і 6 кастрычніка 2011 г.), у першым выпадку перамога была за Мітрохіным, у другім за Жырыноўскім.
- Аляксандар Праханаў і Леанід Гозман сустракаліся двойчы і абодва разу Гозман трываў паразу, прычым у абедзьвюх сустрэчах адсоткавыя суадносіны былі аднолькавым (71% — Праханаў, 29% — Гозман).
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Трохразовы ўдзельнік праграмы Мікіта Міхалкоў быў трацейскім судзьдзём у 16-м выпуску.
- 26 траўня 2011 у другім раўндзе перадачы (пасьля правакацыйнага пытаньня Дылі Енікеевай) Мікалай Аляксееў пакінуў студыю. Замест яго сканчаць другі раўнд выклікалася Яўгенія Ото, якую ў трэцім раўндзе зьмяніў Мікалай Хромаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка праграмы на афіцыйным сайце тэлеканалу «Расея 1»
- Старонка перадачы на Інтэрнэт-партале Facebook
- Усе выпускі праграмы «Паядынак» на афіцыйным сайце тэлеканалу «Расея 1»(недаступная спасылка)
- Афіцыйны канал праграмы «Паядынак» на YouTube
- Першапачатковая праграма «Паядынак» на сайце тэлеканала ТВС у архіве Інтэрнэту