Аляксандар Праханаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Праханаў
Дата нараджэньня 26 лютага 1938(1938-02-26)[1] (86 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак журналіст, пісьменьнік, рэдактар, грамадзкі дзяяч, сцэнарыст, публіцыст, навэліст
Жанры раман, нарыс[d] і эсэ
Узнагароды

Аляксандар Андрэевіч Праханаў (па-расейску: Александр Андреевич Проханов) — расейскі журналіст, пісьменьнік і грамадзкі дзеяч, галоўны рэдактар газэты «Завтра», сябра Сакратарыяту Саюзу пісьменьнікаў Расеі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 26 лютага 1938 году ў Тбілісі. У 1960 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут імя З. Арджанікідзэ. Працаваў інжынэрам, затым лесьніком у Карэліі і Падмаскоўі. У 19601970 гадах — супрацоўнік газэт «Правда», «Литературная газета». Працаваў у Аўганістане, Нікарагуа, Кампучыі, Анголе, Этыёпіі і іншых «гарачых кропках». Аўтар першых нарысаў аб падзеях на востраве Даманскі падчас савецка-кітайскага канфлікту ў сакавіку 1969 году.

У 1971 годзе выдаў свае першыя мастацка-публіцыстычныя кнігі: «Іду ў шлях мой» і «Лісты аб вёсцы». У 1972 годзе быў прыняты ў Саюз Пісьменьнікаў СССР. Напісаў больш за 30 аповесьцяў, раманаў і зборнікаў публіцыстычных артыкулаў. З 1986 году актыўна выступаў з публіцыстычнымі нарысамі ў патрыятычным друку: часопісах «Молодая гвардия», «Наш современник», газэце «Литературная Россия». У 19891991 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Советская литература». Зь сьнежня 1990 году — галоўны рэдактар газэты «День».

У 1991 годзе падчас выбараў прэзыдэнта РСФСР, быў даверанай асобай кандыдата генэрала Альберта Макашова. У жніўні 1991 году падтрымаў дзеяньні ГКЧП. У верасьні 1993 году, выступіў у газэце супраць дзяржаўнага перавароту і падтрымаў законна абраны Вярхоўны Савет. Пасьля паразы абаронцаў расейскага парлямэнту, газэта «День» была забароненая. Але два яе нумары былі надрукаваныя ў Менску ў тыпаграфіі Беларускага дома друку як спэцвыпускі камуністычнай газэты «Мы и время» і падпольна распаўсюджаныя ў Расеі.

У лістападзе 1993 году была зарэгістраваная газэта «Завтра» і Праханаў становіцца яе галоўным рэдактарам. Адзін зь лідэраў левапатрыятычнай апазыцыі. Двойчы — у 1997 і 1999 гадах падвяргаўся нападам невядомых і жорсткаму зьбіцьцю. У 2002 годзе раман Праханава «Пан Гексаген», прысьвечаны думцы, што выбухі жылых дамоў у Маскве арганізаваныя расейскімі спэцслужбамі, атрымаў літаратурную прэмію «Нацыянальны бэстсэлер».

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сярод найбольш вядомых твораў пісьменьніка — «Дрэва ў цэнтры Кабула» (1982), «У востравах паляўнічы» (1984), «Малюнкі баталіста» (1989), «Апошні салдат імпэрыі» (1993), «Чачэнскі блюз» (1998), «Чырвона-карычневы» (1999), «Пан Гексаген» (2001), «Афрыканіст» (2002), «Крэйсерава саната» (2004), «Палітоляг» (2005) і іншыя.

Захапляецца маляваньнем у стылі расейскага лубка і прымітывізму. Калекцыянуе матылькоў. Узнагароджаны ордэнамі СССР.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мае жонку, двух сыноў і дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ ПРОХАНОВ Александр Андреевич // Русская литература XX века. Прозаики, поэты, драматурги (рас.) / под ред. Н. Н. Скатов — 2005. — С. 143—147. — ISBN 5-94848-307-X
  2. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #119206528 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]