Перайсьці да зьместу

Сяргей Міронаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Міронаў
Старшыня партыі «Справядлівая Расея»
28 кастрычніка 2006 — 16 красавіка 2011, 27 кастрычніка 2013 — цяперашні час
Прэзыдэнт Уладзімер Пуцін
Прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў
Папярэднік Мікалай Левічаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся14 лютага 1953 (72 гады)
Пушкін, Ленінград, Расейская СФСР, СССР
Партыя
Адукацыя
Сужэнец 1) Алена Міронава
2) Любоў Іванаўна Міронава
3) Ірына Юр’еўна Міронава
4) Вольга Іванаўна Міронава
Дзеці Сыны: Яраслаў, Іван
Дачка: Ірына
Бацька Міхаіл Емяльянавіч Міронаў
Маці Галіна Фёдараўна Варламава
Узнагароды
Подпіс
Сайт mironov.ru

Сяргей Міхайлавіч Міронаў (па-расейску: Сергей Михайлович Миронов; нарадзіўся 14 лютага 1953 году, Пушкін, Ленінград) — расейскі палітычны і дзяржаўны дзяяч, дэпутат Дзяржаўнай думы 6 і 7 скліканьня, старшыня фракцыі «Справядлівая Расея» ў Дзяржаўнай думе, старшыня рады Палаты дэпутатаў партыі «Справядлівая Расея» — сябра бюро прэзыдыюму Галоўнай рады партыі (2011—2013).

Раней — дэпутат Дзяржаўнай думы 5 скліканьня (2011), дэпутат Дзяржаўнай думы 7 скліканьня з 5 кастрычніка 2016 году, Старшыня Рады Фэдэрацыі (2001—2011), дэпутат Заканадаўчага сходу Санкт-Пецярбургу (1994—2001).

Старшыня партыі «Справядлівая Расея» ў 2006—2011 і з 27 кастрычніка 2013 году, раней — старшыня Расейскай партыі Жыцьця.

Выстаўляў сваю кандыдатуру на выбарах прэзыдэнта Расеі ў 2004 і 2012 гадах і абодва разы займаў апошняе месца.

Старшыня Назіральнай рады «Зьвязу дэсантнікаў Расеі». Старшыня Фэдэрацыі спартовага турызму Расеі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сяргей Міронаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў