Партал:Паўночная Амэрыка
Паўно́чная Амэ́рыка — адзін з шасьці кантынэнтаў Зямлі, знаходзіцца ў заходнім паўшар’і, паміж Ціхім і Атлянтычным акіянамі. Аддзелены ад Азіі пратокай Берынга, ад Паўднёвай Амэрыкі Панамскім каналам. Паўночная частка кантынэнта адносіцца да Лацінскай Амэрыкі. Плошча: 24,2 млн км². Колькасьць жыхароў: 493 млн (2001 год). Даўжыня з поўначы на поўдзень — 7,2 тысячаў кілямэтраў, з захаду на ўсход — 6,8 тысячаў кілямэтраў, даўжыня берагавой лініі — 75,5 тысячаў кілямэтраў. Найвялікшыя паўвыспы: Лябрадор, Флорыда, Каліфорнія. Да Паўночнай Амэрыкі адносяць выспы: Грэнляндыя, Зямля Бафіна, Куба. |
Мовы Кана́ды — сукупнасьць моваў, на якіх размаўляюць жыхары Канады. Гэтая сукупнасьць улучае ў сябе вялікую колькасьць моваў карэннага насельніцтва, моваў мігрантаў, гібрыдных гаворак і ўзьніклых у краіне дыялектаў. Паводле перапісу 2011 году ангельская і француская мовы зьяўляюцца роднымі для 56,9% і 21,3% канадцаў адпаведна. Той жа перапіс паказвае даволі змрочную карціну выжываньня францускае мовы як другое мовы ў краіне. Больш за 85% канадцаў валодаюць ангельскай мовай, толькі 30,1% маюць практычныя веды па францускай мове. Збольшага гэта абумоўлена вывучэньнем франкамоўнымі канадцамі ангельскае мовы, а таксама таму, што большая частка імігрантаў у якасьці вывучанай мовы аддаюць перавагу менавіта ангельскай. Устойлівая тэндэнцыя да зьніжэньня выкарыстаньня францускае мовы прывяла да прыняцьця Афіцыйнага моўнага Акту ў 1969 годзе.…:::::::::::::::: чытаць далей |
|
{{Асоба}} — устаўляецца ва ўсе артыкулы пра асобаў |
Джэймз Кук (па-ангельску: James Cook, 27 кастрычніка 1728, Мартан, Ёркшыр, Ангельшчына — 14 лютага 1779, Гаваі) — брытанскі першаадкрывальнік і навігатар. Ён зьдзейсьніў тры вандраваньні ў Ціхім акіяне і стаў першым эўрапейцам, які дасьледаваў большую частку ягонага ўзьбярэжжа. Кук адкрыў Гаваі і шматлікія іншыя астравы, акрамя таго, ён першым абышоў вакол Новай Зэляндыі. Кук таксама быў і картографам. У пошуках паўночнага марскога праходу зь Ціхага акіяна ў Атлянтычны ён дасьледаваў частку ўзьбярэжжа Аляскі. Ягоным імем названы заліў Кука на Алясцы, у горадзе Анкарыдж усталяваны помнік Куку...:::::::::::::::: далей |
|