Перайсьці да зьместу

Партал:Гульні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем на партале «Гульні»

Гульня — прыемны від адпачынку чалавека, від непрадуктыўнай дзейнасьці, зьвязаны зь дзеяньнямі, абмежаванымі правіламі, якія накіраваныя на стварэньне, разьвіцьцё і падтрымку працэсу ў вызначаных межах. Задача працэсу — даставіць удзельнікам шэраг перажываньняў і эмоцыяў, даць працэсы, у якіх можна набыць новы досьвед празь непасрэдны практычны ўдзел….:::::::::::::::: чытаць далей

Клясыфікацыя гульняў: • Алімпійскія гульніАзартная гульняНастольная гульняКампутарная гульня

Абраны артыкул
гульня шашкі
Біяграфіі
Ганна Шарэвіч
Ганна Шарэвіч

Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нарадзілася 18 сьнежня 1985, Берасьце, БССР) — амэрыканская і беларуская шахматыстка, гросмайстар між жанчын (2006). Чатырохразовая чэмпіёнка Беларусі. Міжнародны рэйтынг — 2275 (па стане на 3 траўня 2014), максымальны — 2378 (травень 2011). - Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 сьнежня 1985 году ў Берасьці. У шахматы пачала гуляць зь пяцігадовага ўзросту, яе першым трэнэрам быў бацька Вадзім Уладзімеравіч. Скончыла факультэт фізычнага выхаваньня Берасьцейскага пэдунівэрсытэту...:::::::::::::::: чытаць далей

Артыкулы да напісаньня


Добры артыкул
Шахматы

Ша́хматы, ша́хі — настольная лягічная гульня, якая спалучае ў сабе элемэнты мастацтва, навукі і спорту. Адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу; доўгі час уважалася за гульню каралёў і арыстакратаў. На цяперашні час шахматы — адна з найпапулярнейшых гульняў у сьвеце. Штогод у сьвеце адбываюцца тысячы розных спаборніцтваў па шахматах, мільёны людзей гуляюць у шахматы ў клюбах, па перапісцы, у сяброўскім коле. Шырока распаўсюджаная думка, што шахматы спрыяюць разьвіцьцю разумовых здольнасьцяў, памяці, творчага мысьленьня....:::::::::::::::: чытаць далей

Катэгорыі артыкулаў
Неабходныя шаблёны


Брацкія парталы