Ганна Шарэвіч
Ганна Шарэвіч | |
![]() На 38-й шахматнай Алімпіядзе (Дрэздэн, 2008) | |
Род дзейнасьці | шахматы |
---|---|
Дата нараджэньня | 18 сьнежня 1985 |
Месца нараджэньня | Берасьце, БССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | шахматыстка |
Бацька | Вадзім Уладзімеравіч |
Га́нна Вадзі́маўна Шарэ́віч (нар. 18 сьнежня 1985, Берасьце, БССР) — амэрыканская і беларуская шахматыстка, гросмайстар між жанчын (2006). Чатырохразовая чэмпіёнка Беларусі. Міжнародны рэйтынг — 2275 (па стане на 3 траўня 2014)[1], максымальны — 2378 (травень 2011)[2].
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ганна Шарэвіч нарадзілася 18 сьнежня 1985 году ў Берасьці. У шахматы пачала гуляць зь пяцігадовага ўзросту, яе першым трэнэрам быў бацька Вадзім Уладзімеравіч[3]. Скончыла факультэт фізычнага выхаваньня Берасьцейскага пэдунівэрсытэту[4].
Неаднакроць выйгравала нацыянальны чэмпіянат ва ўзроставых групах да 10, 14, 16 і 20 гадоў. Чэмпіёнка Беларусі 2002, 2005, 2007 і 2011[5][6] рокаў; на першынстве 2012 заняла 3-е месца[7]. Прадстаўляла Рэспубліку Беларусь на чэмпіянатах сьвету 2002, 2005, 2010[4][8][9] і Алімпіядах(en) 2002, 2004, 2006, 2008 і 2010 рокаў[10].
Гросмайстарскую норму выканала на Алімпіядзе ў Турыне 2006 року, стаўшыся такім чынам самай маладой гросмайстаркай у гісторыі беларускіх жаночых шахматаў[11].
На Кубку сьвету 2011 року працавала камэнтатаркай[8]. Здымалася ў некалькіх эратычных фатасэсіях і рэкляме[5].
З 2014 року выступае за ЗША[12][13].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ FIDE Chess Profile(анг.). FIDE. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Top lists records(анг.). FIDE. Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Вячеслав Мишарин. Олимпийский вестник №15(рас.). Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Леонид Рябков. Шахматная королева красоты / Анна Шаревич(рас.) Женский чемпионат Европы-5. Русский шахматный портал Евросоюза. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Шахматыстка з Брэста знялася ў рэкламе смартфонаў Навіны. Эўрарадыё (5 сакавіка 2012). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ Чемпионат Беларуси среди женщин. Высшая лига. 9 тур.(рас.) Открытые шахматы. Беларуская фэдэрацыя шахматаў (24 студзеня 2011). Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Шахматы. Настасся Зязюлькіна стала чэмпіёнкай Беларусі Спорт. Беларускі партызан (19 студзеня 2012). Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ а б Анна Шаревич — женский гроссмейстер из Беларуси(рас.) Шахматные статьи Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ Олег Супрунюк. Брестская прописка в спортивных судьбах // Брестский курьер : газэта. — 5 студзеня 2011.
- ^ Sharevich, Anna (Belarus)(анг.) OlimpBase. Wojciech Bartelski & Co.. Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ Ганна Шарэвіч. інтэрнэт-газэта «Салідарнасць». Праверана 20 сакавіка 2012 г.
- ^ Гроссмейстер из Бреста Анна Шаревич сменила сборную(рас.) Спорт. Вечерний Брест (2 траўня 2014). Праверана 3 траўня 2014 г.
- ^ Transfers in 2014(анг.) Chess Ratings. FIDE. Праверана 3 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль(анг.) на бачыне FIDE
- Профіль(анг.) у базе ChessGames
- Профіль(анг.) на бачыне 365chess
- Інтэрвію ў «Шахматной неделе»(рас.)