Оканьне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

О́каньне — фанэтычная асаблівасьць шэрагу ўсходнеславянскіх дыялектаў, якая складаецца ў адрозьненьні галосных [о] і [а] ў ненаціскных складах, т. б. вымаўленьні [о] ў словах в[о]да́, г[о]л[о]ва́ і падобных, але [а] ў словах тр[а]ва́ і падобных. Распаўсюджанае ў гаворках паўночнага дыялекту расейскай мовы, часткі сярэднерасейскіх гаворак, большасьці гаворак украінскай мовы (а таксама літаратурнай украінскай) і заходнепалескай групе гаворак беларускай мовы.

Оканьню супрацьпастаўленае аканьне, пры якім звычайна ў ненаціскной пазыцыі артаграфічныя «а» і «о» вымаўляюцца аднолькава: в[а]да́, тр[а]ва́.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Р. И. Аванесов. Очерки русской диалектологии. М.: Учпедгиз, 1949.
  • Н. Т. Вайтовіч. Ненаціскны вакалізм народных гаворак Беларусі. Мінск, 1968.
  • С. К. Пожарицкая. Русская диалектология. М.: Изд-во МГУ, 1997. 2-е изд. — М.: Академический проект; Парадигма, 2005.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]