Палац Тызэнгаўзаў (Горадня)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Тызэнгаўзаў
| |
Палац Тызэнгаўзаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Горадня |
Каардынаты | 53°41′05″ пн. ш. 23°50′04″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83444° у. д.Каардынаты: 53°41′05″ пн. ш. 23°50′04″ у. д. / 53.68472° пн. ш. 23.83444° у. д. |
Архітэктурны стыль | барока |
Аўтар праекту | Іаган Мёзер[d] і Джузэпэ Сака |
Палац Тызэнгаўзаў | |
Палац Тызэнгаўзаў на Вікісховішчы |
Пала́ц Тызэнга́ўзаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіўся на Гарадніцкім пляцы і быў кампазыцыйным цэнтрам Гарадніцы. Твор архітэктуры барока і клясыцызму.
Утвараў адзіны ансамбль з будынкам каралеўскага манэжу (тэатру). На паўночны ўсход ад палаца прафэсар Жан Эмануэль Жылібэр старыў Гарадзенскі батанічны сад.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Будаваньне палаца вялося ў 1760—1770-я гады, яго архітэктарамі былі Ёган Георг Мёзэр і Джузэпэ Сака. У аздабленьні інтэр’ераў бралі ўдзел мастакі П. Гежыдовіч і А. Грушэцкі. Выкарыстоўваўся як палац старосты гарадзенскага Антонія Тызэнгаўза.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Горадня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, палацам стаў валодаць генэрал Якаў Сіверс, потым князь Рэпнін. У пачатку XIX ст. у палацы разьмясьцілася рэзыдэнцыя губэрнатара[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе палац згарэў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры барока і клясыцызму. 1-павярховы П-падобны ў пляне мураваны будынак, накрыты высокім вальмавым дахам зь невялікамі мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў, завяршаўся авальным у пляне бэльвэдэрам з купалам і скульптурнай выявай Цэрэры над галоўным уваходам. Галоўным фасадам выходзіў на пляц і ўтвараў трапэцападобны курданёр. Аздабленьне фасадаў мела элемэнты стылю ракако (руставаныя падвоныя лапаткі, гірлянды, картушы, абрамленьні прастакутных і аркавых аконных праёмаў), у калярыстычным разьвязку — спалучэньне зялёнага колеру сьценаў, белых ляпных дэталяў, чырвонай дахоўкі.
Плян мяшаны: у цэнтральнай частцы анфілядны, у крылах калідорны. Парадныя залі аздабляліся пляфонамі з размалёўкай і мармуровымі разнымі камінамі з карскага мармуру[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
пач. XIX ст.
-
пач. XIX ст.
-
XIX ст.
-
XIX ст.
-
1827 г.
-
1837 г.
-
Н. Орда, 2 чэрвеня 1861 г.
-
1894 г.
Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1900 г.
-
1908 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
да 1915 г.
-
1915 г.
-
верасень 1915 г.
-
1915—1918 гг.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — ISBN 985-11-0090-0
- Біяграфія гарадзенскіх вуліц. Ад Фартоў да Каложы. — Горадня — Вроцлаў: Вроцлаўская навуковая друкарня, 2012. — 370 с. ISBN 978-93-61617-77-8.