Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх | |
Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Жалудок |
| Каардынаты | 53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | нэабарока |
| Аўтар праекту | Уладзіслаў Марконі |
| Заснавальнік | Людвіг Сьвятаполк-Чацьвярцінскі |
| Дата заснаваньня | 1908 |
| Дата пабудовы | 1908 год |
| Будынкі: Палац • флігель • млын • кузьня • гаспадарчыя пабудовы • парк | |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх на мапе Беларусі Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх | |
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX — пачатку ХХ стагодзьзяў у Жалудку. Знаходзіцца за 1 км на захад ад мястэчка, на гістарычнай Дворнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры нэабарока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Складаецца з палаца, флігеля, руінаў былога млына, кузьні ды іншых гаспадарчых пабудоваў, якія аб’ядноўваюцца сеткай узаемна пэрпэндыкулярных алеяў рэгулярнага парку.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Да Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх маёнткам Жалудком валодалі Тызэнгаўзы, якія ў XIX ст. збудавалі тут мураваны палац (пазьней стаў флігелем палаца Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх), а іх папярэднікамі былі Ўрускія. Палацава-паркавы комплекс у 1908 годзе збудавалі на заказ князя Людвіка Сьвятаполк-Чацьвярцінскага паводле праекту архітэктара Ўладзіслава Марконі.

Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады перадалі комплекс вайскоўцам, якія занядбалі яго.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Палац
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Палац — помнік архітэктуры нэабарока. Гэта манумэнтальны 2-павярховы будынак, накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і з бакоў прастакутнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт праразаецца высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асьвятляюць парадныя сходы. Рызаліт завяршаецца балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазыцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі фронтам фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаецца бальконам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваюцца высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, руст.
У цэнтры будынка разьмяшчаецца парадная заля, вэстыбюль з сходамі. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.
Арыгінальны разьвязак мела водазабесьпячэньня палаца. Вада да яго паступала з крыніцаў у вёсцы Кукіняў (прыкладна за 2 км ад палацу) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзэрвуар на 3-м паверсе будынку з дапамогай помпаў, якія працавалі на сьціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сыстэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяцу дастаткова было двух балёнаў зь сьціснутым паветрам[1].
Флігель
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Флігель — помнік архітэктуры нэаготыкі. Гэта 1-павярховы, прастакутны ў пляне аб’ём з круглай у сечыве шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасаду. Сьцены з бутавага каменю, падзяляюцца стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход у выглядзе гатычнага парталу[2].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1916 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- 1917 г.
- Ф. Дангель 1918—1936 гг.
- верасень 1929 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Агульны выгляд палаца
- Дах рызаліта
- Парадныя сходы
- Палац усярэдзіне
- Стайня
- Руіны млына
- Гаспадарчая пабудова
- Кузьня
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Міру, 10
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Людвиг Четвертинский(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 211.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
- Лаўрэш Л. Палац у Жалудку // Наша слова. № 28 (1543), 15 ліпеня 2021 г.; № 29 (1544), 22 ліпеня 2021.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000627 |