Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Палац Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Краіна Беларусь
Мястэчка Жалудок
Каардынаты 53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д. / 53.60083° пн. ш. 24.95778° у. д. / 53.60083; 24.95778Каардынаты: 53°36′03″ пн. ш. 24°57′28″ у. д. / 53.60083° пн. ш. 24.95778° у. д. / 53.60083; 24.95778
Архітэктурны стыль нэабарока
Аўтар праекту Уладзіслаў Марконі
Заснавальнік Людвіг Сьвятаполк-Чацьвярцінскі
Дата заснаваньня 1908
Дата пабудовы 1908 год
Будынкі:
Палац • флігель • млын • кузьня • гаспадарчыя пабудовы • парк
Статус ахоўваецца дзяржавай
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх
Commons-logo.svg Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя. Створаны князем Людвігам Сьвятаполк-Чацьвярцінскім за 1 км на захад ад мястэчка Жалудок (цяпер у Шчучынскім раёне Гарадзенскае вобласьці). Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млыну, кузьню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб’яднаныя сеткай узаемна пэрпэндыкулярных алеяў рэгулярнага парку.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стайня ў Жалудку, 1936

Палац пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі нэабарока паводле праекту архітэктара Ўладзіслава Марконі. Цяпер комплекс належыць вайсковаму ведамству.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дах рызаліту

Манумэнтальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прастакутнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асьвятляюць парадную лесьвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазыцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронце фасаду тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны бальконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку разьмешчаная парадная заля, вэстыбюль зь лесьвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэньні.

Флігель[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флігель

Флігель першапачаткова зьяўляўся сядзібай Тызэнгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтку. Да пабудовы палацу ў пачатку XX стагодзьдзя тут жылі Чацьвярцінскія, а да іх — Урускія. Вырашаны ў стылі нэаготыкі — аднапавярховы, прастакутны ў пляне аб’ём з круглай у сячэньні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасаду. Сьцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага парталу.

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Арыгінальна было вырашана князем пытаньне водазабесьпячэньня Жалудоцкага палацу. Вада да яго паступала з крыніцаў у вёсцы Кукіні (прыкладна за 2 км ад палацу) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзэрвуар на 3-м паверсе будынку з дапамогай помпаў, якія працавалі на сьціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сыстэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяцу дастаткова было 2-х балёнаў са сьціснутым паветрам[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі.. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1986—1988.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000627

Commons-logo.svg Палацава-паркавы комплекс Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (Жалудок)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў