Палац Румянцавых і Паскевічаў (Гомель)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палац Румянцавых і Паскевічаў
| |
Палац Румянцавых і Паскевічаў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Гомель |
Каардынаты | 52°25′20″ пн. ш. 31°00′59″ у. д. / 52.42222° пн. ш. 31.01639° у. д.Каардынаты: 52°25′20″ пн. ш. 31°00′59″ у. д. / 52.42222° пн. ш. 31.01639° у. д. |
Архітэктурны стыль | расейскі нэаклясыцызм[d][1] і палядыянства[d] |
Аўтар праекту | Адам Ідзькоўскі[d] |
Дата заснаваньня | 1796 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палац Румянцавых і Паскевічаў | |
Палац Румянцавых і Паскевічаў на Вікісховішчы |
Палац Румянцавых і Паскевічаў — помнік архітэктуры другой паловы XVIII — сярэдзіны XIX ст. у Гомлі. Знаходзіцца ў цэнтры места, на высокім правым беразе ракі Сажа[a]. Твор архітэктуры клясыцызму, кампазыцыйны цэнтар палацава-паркавага ансамблю. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За Румянцавымі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гомель апынуўся пад уладай Расейскай імпэрыі, а маскоўская гаспадыня Кацярына II падаравала яго расейскаму вайскаводу Пятру Румянцаву «дзеля забавы». Будаваньне палаца вялося ў 1777—1796 гадох на месцы драўлянага замка. Кіраваў работамі архітэктар Якаў Аляксееў, а кансультаваў яго Карл Бланк[2].
Па сьмерці Пятра Румянцава ў 1796 годзе палац перайшоў да яго сына Мікалая, які запрасіў зь Вялікабрытаніі архітэктара Джона Кларка. Апошні ў 1800—1805 гадох ажыцьцявіў рэканструкцыю палаца, у выніку якой злучыў службовыя флігелі з галоўным будынкам галерэямі. Дзеля напаўненьня ўласнай калекцыі Мікалай Румянцаў стварыў агентурную сетку, якая на землях колішняга Вялікага Княства Літоўскага арганізавала вышук каштоўных кніг у прыватных і манастырскіх кнігазборах. Гэтыя кнігі звозіліся да Румянцава ў яго калекцыю. Вядома, што пры жыцьці ягоны кнігазбор налічваў 140 выданьняў Францішка Скарыны. Па 1917 годзе гэтая калекцыя стала асновай для Расейскай дзяржаўнай бібліятэкі[3].
Па сьмерці Мікалая Румянцава ў 1826 годзе палац перайшоў да яго другога сына Сяргея, які ўжо ў 1828 годзе аддаў палац у заклад, а ў 1834 годзе — прадаў яго ў дзяржаўны скарб Расейскай імпэрыі.
За Паскевічамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1834 годзе палац за 800 тысяч рублёў набыў расейскі фэльдмаршал Іван Паскевіч. У 1837—1851 гадох пад кіраўніцтвам архітэктара Адама Ідзькоўскага праводзілася чарговая рэканструкцыя палаца, у выніку якой над паўночным флігелем зьявіўся трэці паверх, а замест паўднёвага паўстала 4-ярусная вежа.
Апошнія ўладальнікі сядзібы — сын Івана Паскевіча Фёдар і яго жонка Ірына. На жаданьне Фёдара Паскевіча ў другой палове XIX стагоддзя ў паўночным рызаліце палаца ўладкавалі дамавую царкву ў гонар Яна Багаслова і Сьвятой Лізаветы.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Кастрычніцкім перавароце (1917 год) палац канфіскавалі, а Ірыну Паскевіч перасялілі ў невялікую кватэру. Палацавыя калекцыі сталі асновай утворанага ў 1919 годзе Гомельскага краязнаўчага музэю. Значную шкоду палац атрымаў ад пажару ў сакавіку 1919 году.
За часамі Другой сусьветнай вайны палац зноў згарэў. Музэйныя каштоўнасьці пасьпелі эвакуяваць, аднак большая іх частка згубілася (у чэрвені 1946 году вярнулі толькі 200 з 7540 даваенных экспанатаў). Па вайне ў палацы разьмясьціўся Дом піянэраў. У пачатку 1945 года музэю выдзялілі пяць пакояў у левым флігелі палаца, а 15 лютага 1946 году адкрылася першая паваенная экспазыцыя. Па аднаўленьні ў сьнежні 1970 году музэю перадалі вежу палаца.
У 1995 годзе пачалося аднаўленьне інтэр’еры палаца XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік архітэктуры клясыцызму. Галоўны корпус — кампактавы 2-павярховы будынак на высокім цокалі, завершаны ў цэнтры кубаподабным бэльвэдэрам зь вялікім купалам. Фасады аздабляюцца портыкамі карынцкага ордэру: 4-калённым парадным і 6-калённым паркавым. Усім пэрымэтрам будынка прастакутныя аконныя праёмы, разьмешчаныя ў два шэрагі, чаргуюцца зь пілястрамі, што надае велічную манумэнтальнасьць. Бакавыя часткі вылучаюцца вялікімі аконнымі праёмамі. Плян анфілядны. На высокім першым паверсе разьмяшчаліся выняткова парадныя памяшканьні, на другім — жылыя пакоі, а цокальны выкарыстоўваўся дзеля гаспадарчых патрэбаў і разьмяшчэньня прыслугі.
Абапал галоўнага корпуса месьцяцца галерэі — 12-пралётныя калянады іянічнага ордэру. Павільёны — манумэнтальныя аб’ёмы, якія маюць складаныя трайныя вокны з каляровымі вітражамі. Інтэр’еры паўднёвага павільёну аздабляюцца пілястрамі іянічнага ордэру, дэкаруюцца ляпнінай. Высотнай дамінантай выступае 4-ярусная вежа, фасады якой падзяляюцца пілястрамі, а ярусы вылучаюцца шырокімі стужкамі карнізаў[4].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дж. Кларк, 1799—1819 гг.
-
1810 г.
-
А. Ідзькоўскі, 1834—1840 гг.
-
А. Ідзькоўскі, 1843 г.
-
А. Ідзькоўскі, 1843 г.
-
А. Ідзькоўскі, 1843 г.
-
А. Ідзькоўскі, 1843 г.
-
М. Залескі, 1843—1846 гг.
-
1848 г.
-
Паводле Н. Орды, 1877 г.
-
1882 г.
-
1883 г.
Гістарычныя здымкі экстэр’еру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
1901 г.
-
1902 г.
-
1904 г.
-
1905—1914 гг.
-
1907 г.
-
1909 г.
-
1911 г.
-
да 1918 г.
-
да 1918 г.
-
1917 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
1918 г.
-
сакавік 1919 г.
-
да 1923 г.
-
да 1923 г.
-
1920-я гг.
-
1928 г.
-
1928 г.
-
1929 г.
-
1930-я гг.
-
1930-я гг.
-
1932 г.
-
1933 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
1936 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
А. Арцем'еў, 1937 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
1938 г.
-
ліпень 1938 г.
-
травень 1941 г.
-
1941 г.
-
жнівень 1941 г.
-
1941—1943 гг.
-
1941—1943 гг.
-
1942 г.
Гістарычныя здымкі інтэр’еру
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
Дж. Біянкі, 1860-я гг.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1911 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1913 г.
-
1920-я гг.
-
1920-я гг.
-
1938 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Помнік Румянцаву
-
Белая гасьцёўня
-
Заля
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — плошча Леніна, 4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Гомельский городской исполнительный комитет
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 158.
- ^ Алесь Суша: мова аўтарскіх тэкстаў Францыска Скарыны — старабеларуская, Sputnik Беларусь, 20 красавіка 2017 г.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 159.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 310Г000044 |