Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў (Паставы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Палац Тызэнгаўзаў
Краіна Беларусь
Места Паставы
Каардынаты 55°06′07″ пн. ш. 26°50′16″ у. д. / 55.10194° пн. ш. 26.83778° у. д. / 55.10194; 26.83778Каардынаты: 55°06′07″ пн. ш. 26°50′16″ у. д. / 55.10194° пн. ш. 26.83778° у. д. / 55.10194; 26.83778
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Джузэпэ Сака
Заснавальнік Антоні Тызэнгаўз
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў на мапе Беларусі
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў
Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Тызэнгаўзаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII — першай паловы XIX ст. у Паставах. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне места, на левым беразе ракі Мядзелкі[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з палаца і парку.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Драўляная сядзіба ў Паставах сфармавалася ў першай палове XVII ст. Яна складалася з жылых і гаспадарчых пабудоваў (5 драўляных жылых дамоў, кухня, 5 сьвірнаў, 3 стайні, вазоўня, склеп ды іншыя), якія ўтваралі прастакутны ў пляне двор, аточаны астрогам з 2 брамамі. Галоўны жылы дом — 1-павярховы будынак складанай канфігурацыі з двума алькежамі і двума ганкамі, завершаны гонтавым дахам. Астатнія дамы — традыцыйнае 2- і 3-камэрнае жыльлё. Асобны падворак утваралі 3-камэрны жылы дом для прыслугі, саварня, склеп і абора, на гумнішчы — стадола, асець, адрына, абарогі. Пры сядзібе быў бровар.

У 1760-я гады з ініцыятывы Антонія Тызэнгаўза пачалося будаваньне мураванага палацавага комплексу (відаць, паводле праекту архітэктара Джузэпэ Сака). У 1770-я гады яно спынілася (пасьпелі збудаваць два бакавыя флігелі і паставіць падмурак палаца).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У першай палове XІX ст. на паўднёвым беразе возера збудавалі мураваны палац. У 1830-я гады да паўночнага фасада палаца прыбудавалі портык.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1941—1944 гадох у палацы разьмяшчалася кавалерыйская часьціна Трэцяга Райху. У 1947 годзе палац адрамантавалі. У 1960-я гады будынак прыстасавалі пад лякарню.

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта П-падобны ў пляне 1-павярховы будынак. Цэнтральныя часткі паўднёвых і ўсходніх крылаў вылучаюцца больш высокімі аб’ёмамі з мэзанінамі. Усе часткі палаца накрываюцца пакатымі 2-схільнымі дахамі з трыкутнымі франтонамі на тарцах. Сымэтрычны ўсходні фасад мае з бакоў глыбокія рызаліты і аздабляецца пілястрамі, роўны рызаліт у цэнтры зь вялікай тэрасай перад ім. Да паўночнага фасада далучаецца 6-калённы дарычны портык з манумэнтальнымі сходамі. У паўночным крыле будынка — капліца, аздобленая ляпнінай і размалёўкай у тэхніцы грызайль. Плян будынка зьмяніўся пры паваеннай рэканструкцыі (тады зьнішчылі элемэнты ляпнога дэкору).

Парк — рэгулярна-пэйзажнага тыпу, разьмешчаны на раўнінным рэльефе. Ствараўся ў два этапы. Плошча каля 10 га. Меў форму выцягнутага з поўначы на поўдзень прастакутніка, абмежаванага з бакоў каналамі, з поўначы — возерам. Каля палаца знаходзілася пэйзажная частка парку з экзотамі ў дэкаратыўных групах. Ад рэгулярнага парку захаваліся рэшткі старых ліпавых прысадаў, ад пэйзажнага — асобныя групы дрэваў на берагах возера і ўсходняга канала, а таксама на ўзгорку паміж каналам і галоўнай вуліцай места[1].

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 2
  1. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 383.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000577