Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх (Слонім)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх
| |
Палац Пуслоўскіх
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Слонім |
Каардынаты | 53°05′19.2″ пн. ш. 25°23′46.78″ у. д. / 53.088667° пн. ш. 25.3963278° у. д.Каардынаты: 53°05′19.2″ пн. ш. 25°23′46.78″ у. д. / 53.088667° пн. ш. 25.3963278° у. д. |
Заснавальнік | Войцех Пуслоўскі[d] |
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх | |
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Пуслоўскіх — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва першай паловы XIX ст. у Слоніме. Знаходзіцца ў прадмесьці Альбэртыне[a], на беразе ракі Ісы. Твор архітэктуры позьняга клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчых пабудоваў (захавалася стайня) і пэйзажнага парку і лесапарку з Альбэртынскім возерам. Побач зь сябзібай разьмяшчаліся суконная і папяровая фабрыкі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сядзіба ў Альбэртыне сфармавалася ў першай палове XIX ст. як рэзыдэнцыя слонімскага павятовага маршалка Войцеха Пуслоўскага — уладальніка прадпрыемстваў з вытворчасьці сукна, дываноў і паперы. У гэты ж час на месцы карчмы збудавалі палац[1].
У пачатку XX ст. пры сядзібе збудавалі стайню.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац — помнік архітэктуры позьняга клясыцызму. Гэта 2-павярховы будынак асымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі. Галоўны фасад вылучаецца цэнтральным 4-калённым портыкам. У афармленьні галоўнага ўвахода выкарыстоўваюцца скульптуры львоў. Унутраны плян калідорны. У апрацоўцы інтэр’еру атрымалі разьвіцьцё тэмы вонкавай архітэктуры — пілёны, кесоны, стылізаваныя капітэлі.
Флігель — 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак эклектычнай архітэктуры.
Стайня — неатынкаваны Т-падобны ў пляне будынак, у дэкоры якога выкарыстоўваецца арнамэнтальная муроўка. Кампазыцыя 2-ярусная: першы ярус вылучаецца паўцыркульнымі аконнымі праёмамі, другі — круглымі люкарнамі. У цэнтры галоўнага фасада шырокі партал зь ліштвай у выглядзе падковы і зь ляпной маскай галавы каня. З бакоў партала выступаюць рызаліты. У архітэктуры выкарыстоўваюцца элемэнты стылю мадэрн[2][3].
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палац абмяжоўваўся паркам пэйзажнага тыпу, які на берагах запруджанай ракі Ісы пераходзіў у шырокі лесапарк.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
да 1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915 г.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1915—1918 гг.
-
1916 г.
-
1916 г.
-
1916—1917 гг.
-
1930 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
1943—1944 гг.
-
1943—1944 гг.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Калгасная, 4
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 442.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 443.
- ^ Кулагін А. Слонімская сядзіба «Альбярцін» // БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 16.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 752 с.: іл. ISBN 985-6302-61-7.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000499 |