Падляшша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ChuispastonBot (гутаркі | унёсак) у 18:20, 30 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Падляшша, Падлясьсе — гістарычны рэгіён на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, які ахопліваў Дарагічынскую, Мельніцкую і Бельскую землі.

Назву рэгіёну (вядомая з XV ст.) выводзяць ад слова «палексяне» (polexiane) — назвы аднаго зь яцьвяскіх плямёнаў, ад выразу «зямля пад ляхамі» (то бок на мяжы з Польшчаю) або «зямля пад лесам» (адсюль лацінская назва Падляшша — Subsilvania).[1]

Крыніцы

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Падляшша // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 385

Літаратура