Перайсьці да зьместу

Падвойнае адначасовае галасаваньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Падвойнае адначасовае галасаваньне, альбо падвойнае імгненнае галасаваньне — сыстэма галасаваньня, пры якой некалькі пасад — напрыклад, прэзыдэнт і заканадаўчая ўлада — абіраюцца праз адзін пададзены голас ад партыі. Гэтая сыстэма галасаваньня можа камбінавацца зь йіншымі.

У пэўных краінах-чальцах Садружнасьці нацыяў (напрыклад Кенія, Гаяна, Замбія) прэзыдэнцкія выбары праходзілі па сыстэме падвойнага адначасовага галасаваньня.

У Танганіцы быў выкарыстаны варыянт, згодна якому быў абраны кандыдат, які перамагаў ў большасьці выбарчых акруг.[1]

Некаторыя краіны ў Лацінскай Амэрыцы выкарыстоўваюць сыстэму Ley de Lemas, пры якой у партыі могуць быць падгрупы (sublemas), па галасах якіх фармулюецца агульны голас партыі.

Выкарыстаньне ў сьвеце

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіна Першыя выбары Другія выбары Трэція выбары Сыстэма праходжаньня ПАГ
Офіс Сыстэма Офіс Сыстэма Офіс Сыстэма
Ангола[2] Чальцы Нацыянальнай асамблеі Партыйныя сьпісы Прэзыдэнт Асноўнае галасаваньне з адным пераможцам Закрыты сьпіс (голас партыі + уласны голас)
Батсвана[3] Чальцы Нацыянальнай асамблеі Асноўнае галасаваньне з адным пераможцам Прэзыдэнт Сыстэма выбарчых адзінак Уласны голас + Уласны голас
Балівія[4] Прэзыдэнт (першы тур) Двураўндавая сыстэма Парлямэнт Сыстэма дадатковага ўдзельніка Сэнат Партыйныя сьпісы Уласны голас+адзіны памяшаны голас+закрыты сьпіс
Гаяна[5] Чальцы Нацыянальнай асамблеі Партыйныя сьпісы Прэзыдэнт Асноўнае галасаваньне з адным пераможцам Закрыты сьпіс (голас партыі + уласны голас)
Уругвай[6] Прэзыдэнт Двураўндавая сыстэма Палата прадстаўнікоў Партыйны сьпіс Уласны голас+закрыты сьпіс (падвойны голас)