Павал Кляньё
| Павал Кляньё | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 28 красавіка 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 70 кг[1] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Юні Ікс Лабс | |
| Нумар | 18 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017 | Нёман-Агра | 15 (1) |
| 2018—2019 | Тарпэда Менск | 29 (3) |
| 2019 | Гомель | 0 (0) |
| 2020 | Лякаматыў Гомель | 21 (10) |
| 2021 | Тарпэда-БелАЗ | 11 (3) |
| 2022 | Менск | 8 (0) |
| 2022—2024 | МЛ Віцебск | 43 (5) |
| 2024 | Ворша | 4 (1) |
| 2025— | Юні Ікс Лабс | 24 (3) |
| Зборныя | ||
| 2019 | Беларусь (да 21) | 1 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Па́вал Кляньё (нар. 28 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца сталічнага «Юні Ікс Лабс».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Менску. Зь першай клясы пачаў займацца футболам у СДЮШАР-5[2]. Калі школа займела фінансавыя праблемы, выхаванцы перайшлі пад крыло футбольнага клюбу «Менск», дзе выступаў за юнацкія каманды. У пачатку 2017 году быў заяўлены за дублюючы склад «Менску», але гэтак і не згуляў за яго, і ў жніўні таго ж году далучыўся да клюбу Першай лігі «Нёман-Агра» з Стоўпцаў. У складзе «Нёмана-Агра» замацаваўся ў асноўным складзе, але ня здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Другую лігу.
У лютым 2018 году пасьля прагляду падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[3]. Сэзон 2018 году пачынаў у дублюючым складзе тарпэдаўцаў. 13 траўня 2018 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць БАТЭ (0:2). У далейшым пачаў трывала зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У ліпені 2019 году ў сувязі зь фінансавымі праблемамі пакінуў каманду. У жніўні 2019 году стаў гульцом «Гомля»[4], аднак выступаў у гомельскім клюбе толькі за дубль, але ў першай камандзе заставаўся на лаве запасных. У студзені 2020 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[5]. Неўзабаве выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ», але не падышоў клюбу. У лютым далучыўся да гомельскага «Лякаматыву». Замацаваўся ў першай адзінаццатцы чыгуначнікаў і стаў адным з асноўных бамбардзіраў каманды, забіўшы за cэзон 10 галоў у Першай лізе.
У студзені 2021 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам[6]. У першай палове cэзону 2021 году рэгулярна зьяўляўся на полі, пераважна выходзячы на замену. З жніўня страціў месца ў складзе і толькі заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2022 году па пагадненьні бакоў скасаваў кантракт з «Тарпэда-БелАЗ»[7]. Хутка пачаў трэнавацца зь «Менскам» і ў лютым падпісаў кантракт[8]. У сталіцы гулец ня даў рады ды толькі часам выходзіў на замену. У ліпені 2022 году далучыўся да рагачоўскага «Макслайну»[9]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды. У сакавіку 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10], які пераехаў у Віцебск. У сьнежні 2023 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Макслайн»[11], аднак у студзені 2024 году зноў пачаў трэнавацца з клюбам і ў лютым падпісаў новае пагадненьне[12]. У жніўні 2024 году стаў гульцом «Воршы»[13], але ў сярэдзіне верасьня сышоў з клюбу[14]. У красавіку 2025 году склаў працоўную дамову з сталічным «Юні Ікс Лабс»[15].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]8 чэрвеня 2019 году правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, калі выйшаў на замену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Гібральтару (10:0) і пасьпеў адзначыцца хет-трыкам.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман-Агра | 2017 | Першая ліга | 15 | 1 |
| Тарпэда Менск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в г д https://team.abff.by/players/441
- ^ Пачніце з «калі ласка», «дзякуй»… (бел.)
- ^ Минское "Торпедо" подписал трудовой контракт с полузащитником Павлом Кленьё (рас.)
- ^ Кленье подписал контракт с "Гомелем" (рас.)
- ^ 14 футболистов покинули "Гомель" (рас.)
- ^ Павел Кленьё перешел в "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ Кленьё покинул "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ "Минск" подписал Павла Кленьё (рас.)
- ^ Кленьё перешел из "Минска" в "Макслайн" (рас.)
- ^ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (рас.)
- ^ Павел Кленье и Валерий Жуковский расстались с "Макслайном" (рас.)
- ^ Кленье поставил подпись под новым контрактом с "Макслайном" (рас.)
- ^ Павел Кленье перешел в "Оршу" (рас.)
- ^ «Орша» рассталась с двумя футболистами (рас.). Белорусский футбол (2024-09-16). Праверана 2025-03-24 г.
- ^ Павел Кленье подписал контракт с «Юни Икс Лабс» (рас.). Белорусский футбол (2025-04-04). Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 28 красавіка
- Нарадзіліся ў 1999 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Юні» Менск
- Футбалісты клюбу «Нёман-Агра» Стоўпцы
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты