Павал Вакуліч
| Павал Вакуліч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 14 верасьня 1996[1] (29 гадоў) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Юні Ікс Лабс | |
| Нумар | 5 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2019 | Смаргонь | 36 (0) |
| 2019—2020 | Ашмяны-БДУФК | 39 (1) |
| 2021 | Узда | 0 (0) |
| 2022— | Юні Ікс Лабс | 53 (12) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Павал Вакуліч (нар. 14 верасьня 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца і капітан менскага «Юні Ікс Лабс».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец салігорскага «Шахцёра». Затым у 2015 годзе перабраўся ў структуру «Слуцка». За асноўную каманду дэбютаваў 15 чэрвеня 2016 году ў матчы супраць «Менску», выйшаўшы на замену на 85-й хвіліне. У жніўні 2016 году аддадзены ў арэнду клюбу «Смаргонь» да канца сэзону[2].
З 2017 году выступаў за менскае «Тарпэда»[3]. У жніўні 2017 году аддадзены ў арэнду клюбу «Баранавічы»[4], але замацавацца ў ім ня здолеў. З 2018 году выступаў за клюб «Смаргонь»[5], які пакінуў у ліпені 2019 году[6].
Зь ліпеня 2019 году выступаў за клюб «Ашмяны-БДУФК»[7], які спаборнічаў у Другой лізе. Разам з камандаў прасунуўся ў Першую лігу, дзе згуляў наступны сэзон. Увесь 2021 год працягваў выступаць на аматарскім узроўні за сталічны «Юні», таксама аднойчы згуляўшы ў Другой лізе за «Ўзду». У 2022 годзе праз пашырэньне Другой лігі «Юні» быў далучаны да чэмпіянату, у выніку чаго Вакуліч зноў вярнуўся ў трэці дывізіён. У сакавіку 2025 году перад пачаткам Першай лігі футбаліст падоўжыў супрацу з сталічным клюбам[8].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Слуцак | 2016 | Найвышэйшая ліга | 2 | 0 |
| Смаргонь | Першая ліга | 12 | 0 | |
| Тарпэда Менск | 2017 | Першая ліга | 2 | 0 |
| Баранавічы | 10 | 0 | ||
| Смаргонь | 2018 | Першая ліга | 27 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Pavel Vakulich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ «Слуцк» отдал полузащитника Вакулича в «Сморгонь» (рас.)
- ^ «Прессбол» №53 (4023), 7 красавіка 2017
- ^ «Крумкачы» взяли в аренду полузащитника минского «Торпедо» Доценко (рас.)
- ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ^ «Сморгонь» рассталась с Голговским и Вакуличем (рас.)
- ^ Ошмяны-БГУФК. Информация о команде — 29-й чемпионат Беларуси (2019) (рас.)
- ^ «Юни Икс Лабс» продлил контракты с 13 игроками (рас.). Белорусский футбол (2025-03-10). Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)