Павал Вайцяхоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Dymitr (гутаркі | унёсак) у 22:57, 17 сьнежня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Павал Вайцяхоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 красавіка 1990 (34 гады)
Вроцлаў, Польшча
Рост 180 см
Вага 69 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Менск
Нумар 28
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2010
2010—2012
2012—
Гээрэнвээн
Вілем II
Менск
9 (2)
19 (2)
12 (5)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 лістапада 2012.

Павал Вайцяхоўскі (па-польску: Paweł Wojciechowski; 24 красавіка 1990, Вроцлаў, Польшча) — польскі футбаліст, нападнік беларускага футбольнага клюбу «Менск». Часьцяком гуляе на пазыцыі ўскрайняга паўабаронцы, мае выдатныя хуткасныя паказчыкі[1].

Кар’ера

«Гээрэнвээн»

У 17 гадоў дэбютаваў у асноўным складзе нідэрляндзкага клюба «Гээрэнвээн» у матчы супраць АЗ. За свой ​​першы сэзон згуляў 9 матчаў, у якіх забіў 2 галы. За два сэзоне Павал ня здолеў стаць гульцом асноўнага складу клюба.

«Вілем II»

Пасьля сэзона 2009—2010 гадоў перайшоў у менш моцны клуб «Вілем II» за больш істотнай гульнявой практыкай, пасьля першых некалькіх праведзеных матчаў Вайцяхоўскі вылецеў амаль на год з-за траўмы разрыву крыжападобных зьвязкаў[2]. Пасля вяртаньня працягваў выступаць за клюб. Пасьля сканчэньня кантракту зь нідэрляндзкім клюбам знаходзіўся на прасмотры ў польскіх клюбах «Лехія» й «Кракавія», аднак у абодвух выпадках гульцу ня спадабаліся іхныя ўмовы.

«Менск»

У жніўні 2012 году перабраўся ў футбольны клюб «Менск», дэбютаваўшы ў матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3]. У менскім клюбе адразу стаў сталым гульцом асноўнага складу, і, правёўшы усяго толькі дванаццаць матчаў у чэмпіянаце Беларусі, стаўся адным зь лепшых легіянэраў нацыянальнага спаборніцтва[4].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Шаблён:Накід:Футбаліст