Перайсьці да зьместу

Міраслаў Лазоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міраслаў Лазоўскі
Дата нараджэньня 10 ліпеня 1973(1973-07-10)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 16 траўня 2023(2023-05-16)[2] (49 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак палітык
Месца працы
Сябра ў Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў і Белы легіён
Узнагароды
Ордэн Жалезнага рыцара Мэдаль за баявыя заслугі Гонар і Годнасьць ордэн „За мужнасьць“ III ступені

Мірасла́ў Лазо́ўскі (10 ліпеня 1973, Менск, Беларуская ССР — 16 траўня 2023, Бахмут, Украіна) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін зь лідэраў «Белага легіёну».

Нарадзіўся ў Менску. Маці паходзіць са Случчыны, бацька — з роду Лазоўскіх зь вёскі Гаі на Магілёўшчыне.

У 1995 годзе ўступіў у «Беларускае згуртаваньне вайскоўцаў», пасьля стаў адным з заснавальнікаў «Белага легіёну». У 2006 годзе ўдзельнічаў у прэзыдэнцкіх выбарах у складзе каманды Аляксандра Казуліна.

У сакавіку 2000 году быў першым асуджаным паводле артыкулу 167.10 КаАП Беларусі («дзейнасьць ад імя незарэгістраваных ці не перарэгістраваных палітычных партыяў, прафэсійных саюзаў ці іншых грамадзкіх аб’яднаньняў»).

Затрымліваўся ў ліпені 2008 году па падазрэньні ў датычнасьці да выбуху 4 ліпеня на Дзень незалежнасьці. У 2017 годзе затрыманы па так званай «справе патрыётаў». Празь некалькі месяцаў вызвалены. У тым жа годзе 8 верасьня ажаніўся зь Сьвятланай[3].

Кнігавыдавецкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Працаваў інжынэрам матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня, пасьля ў выдавецтве «Кнігазбор». Заснаваў супольна з гісторыкам Мікалаем Плавінскім кніжную сэрыю «Беларусь у войнах»[4]. У сэрыі былі выдадзеныя кнігі[5]:

  1. Мікалай Плавінскі. Бітва на Нямізе 3 сакавіка 1067 года. Серыя «Беларусь у войнах». — Мінск: Медысонт, 2015
  2. Плавінскі М. А. Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў. Мінск: Галіяфы, 2013
  3. Дзмітрый Матвейчык. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: Нарыс баявых дзеянняў. — Мінск: Медысонт, 2013

Пасьля пратэстаў 2020 году зьехаў ва Ўкраіну, ваяваў у беларускім добраахвотніцкім аддзеле з расейскімі агрэсарамі[6]. За адвагу ў баях быў узнагароджаны беларускім Мэдалём за баявыя заслугі[7].

Загінуў падчас баёў пад Бахмутам.

Быў пасьмяротна ўзнагароджаны Ордэнам Жалезнага рыцара[8].

  • Заахвочвальная адзнака Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны «За мужнасьць пры выкананьні спэцзаданьняў» (02.12.2022, № 2845)
  • Ордэн «За мужнасьць ІІІ ступені» (указ Прэзыэнта Ўкраіны ад 14.06.2023, № 387165), пасьмяротна

У горадзе Роўна ў гонар Міраслава Лазоўскага названая вуліца[10].

25 сакавіка 2024 г. У Нацыянальным музэі гісторыі Ўкраіны была адчыненая пэрсанальная экспазыцыя памяці Міраслава Лазоўскага[11].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 Радыё „Свабода“ // Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёну“ (белар.) — 2023.
  2. 1 2 3 Сярод пяці каліноўцаў, што загінулі пад Бахмутам, быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёна“ (белар.) — 2023. — ISSN 1819-1614; 1819-1630
  3. Фігурант „справы патрыётаў“ Міраслаў Лазоўскі ажаніўся // Наша Ніна, 30 верасьня 2017 г. Праверана 26 траўня 2023 г.
  4. Адбылася прэзентацыя кніг з серый «Беларусь у войнах» і «Такая гісторыя» — Budzma.org, 25.02.2014
  5. Мікалай Плавінскі. «Узбраенне беларускіх земляў Х-ХІІІ стагоддзяў» — Новы час, 12.03.2013
  6. Сярод пяці загінулых пад Бахмутам беларускіх добраахвотнікаў быў Міраслаў Лазоўскі, заснавальнік „Белага легіёну“ Беларусы на вайне. Радыё „Свабода“ (26 траўня 2023). Праверана 26 траўня 2023 г.
  7. Міраслаў Лазоўскі — Рада БНР, 27 траўня 2023 г.
  8. Міраслаў Лазоўскі пасмяротна прыняты ў кавалеры Ордэну Жалезнага рыцара (бел.) Новы час
  9. In memoriam Міраслаў Лазоўскі (1973—2023) — Рада БНР, афіцыйны сайт, 10.7.2023
  10. Ва Украіне назвалі вуліцу ў гонар Міраслава Лазоўскага, які загінуў у Бахмуце (бел.) Наша Ніва
  11. https://nmiu.org/novyny/2961-do-muzeiu-peredaly-rechi-myroslava-lazovskoho-zasnovnyka-biloruskoi-viiskovo-patriotychnoi-ornanizatsii-bilyi-lehion День Волі Білорусі — Нацыянальны музэй гісторыі Ўкраіны, афіцыйны сайт, 25.03.2024